польская эмігранцкая рэв.-дэмакр.арг-цыя, якая дзейнічала ў 1835—46 у Вялікабрытаніі. Уключала пераважна б. удзельнікаў паўстання 1830—31, якія паходзілі з дробнай шляхты, сялян і гар. плебсу. Створана на аснове 2 секцый Польскага дэмакратычнага таварыства (ПДТ), якія ў 1835 выйшлі з ПДТ і прынялі назвы грамада «Грудзёндз» і грамада «Умань». Праграма арг-цыі, заснаваная на ідэях утапічнага камунізму, змяшчала патрабаванні ліквідацыі прыватнай уласнасці, ураўнавання саслоўяў, надзялення сялян зямлёй, перадачы ўлады народу. Прычыну паражэння паўстання 1830—31 чл. арг-цыі бачылі ў згодніцкіх паводзінах шляхты і адсутнасці праграмы радыкальных агр. рэформ. Ідэолагі «Л.п.»: С.Ворцаль, Т.Крэмпавецкі, З.Свентаслаўскі. Пасля 1840 дзейнасць арг-цыі паступова згасла ў выніку ўнутр. спрэчак і ізаляцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАДЖАЕ́ЎСКАЯ (Modrzejewska) Гелена [сапр.Місэль
(Misel) Ядвіга; 12.10.1840, г. Кракаў, Польшча — 8.4.1909], польская актрыса. Брала прыватныя ўрокі драм. мастацтва. З 1861 выступала на сцэнах правінцыяльных т-раў. З 1865 на сцэне Кракаўскага, з 1869 Варшаўскага т-раў. З 1876 у ЗША, у 1877 дэбютавала ў Сан-Францыска. У 1880—85 выступала ў Вялікабрытаніі. Творчасці ўласцівы рамант. адухоўленасць, арганічнасць і жыццёвая пераканаўчасць вобразаў. Сярод роляў: Джульета («Рамэо і Джульета»),
Кардэлія («Кароль Лір»), Афелія («Гамлет»), Ганна («Рычард III»), лэдзі Макбет («Макбет»; усе У.Шэкспіра), Марыя Сцюарт («Марыя Сцюарт» Ф.Шылера), Федра («Федра» Ж.Расіна). Адна з лепшых выканаўцаў роляў у драмах С.Выспянскага: Марыі («Варшавянка»), Лаадаміі («Пратэсілай і Лаадамія») і інш. Аўтар кніг «Успаміны і ўражанні» (1910), «Пісьмы» (т. 1—2, 1965).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ППС-ЛЯВІ́ЦА, Польская сацыялістычная партыя-лявіца (PPS-Lewica, Polska Partia Socjalistyczna-Lewica),
рабочая партыя ў Каралеўстве Польскім у 1906—18. Утворана на 9-м з’ездзе (ліст. 1906) Польскай сацыялістычнай партыі (ППС) у выніку разрыву левай большасці (М.Бялецкі, В.Костшэва, Ф.Кон і інш.) з прыхільнікамі Ю.Пілсудскага. У 1908—10 дзейнічала гал. чынам праз легальныя прафсаюзныя, культ.-асв. і інш. арг-цыі. У 1-ю сусв. вайну стаяла на пазіцыях рэв. інтэрнацыяналізму, прымала ўдзел у Цымервальдскай канферэнцыі (1915) і Кінтальскай канферэнцыі (1916), вітала Кастрычніцкую рэвалюцыю 1917. 16.12.1918 аб’ядналася з Сацыял-дэмакратыяй Каралеўства Польскага і Літвы у Камуніст. рабочую партыю Польшчы (з 1925 Камуністычная партыя Польшчы).
Літ.:
Краткая история Польши. М., 1993. С. 202—204, 238, 246—248.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭА́ТР ІМЯ́ Ю.СЛАВА́ЦКАГА.
Адкрыты ў 1893 у Кракаве (Польшча), з 1909 імя Славацкага. У 1946—54 аб’яднаны з «Тэатрам Старым». У розныя часы т-р узначальвалі: Т.Паўлікоўскі, Ю.Катарбінскі, Л.Сольскі, Ю.Астэрва, К.Скушанка і інш. На сцэне т-ра адбыліся прэм’еры шэдэўраў польскага рамантызму («Кардыян» Славацкага, 1899; «Дзяды» А.Міцкевіча, 1901; «Не-Боская камедыя» З.Красінскага, 1902), п’ес С.Выспянскага («Вяселле», 1901, «Вызваленне», 1902, «Баляслаў Смелы», 1903, і інш.). У рэпертуары т-рапольская і сусв. драматургія розных стыляў і эпох (С.І.Віткевіч, П.Кладэль, Л.Пірандэла, С.Жаромскі, А.Чэхаў, Мальер і інш.).
Літ.:
Poskuta-Włodek D. Co dzień powtarza się gra...: Teatr im. Juliusza Słowackiego w Krakowie, 1893—1993. Kraków, 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Першая Варшаўская пяхотная дывізія імя Т. Касцюшкі, гл. Першая польская пяхотная дывізія імя Т, Касцюшкі.
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛЬСКАПАДЛЯ́СКАЕ ВАЯВО́ДСТВА (Województwo Bialskopodlaskie),
ва ўсходняй ч. Польшчы. Мяжуе з Беларуссю. Пл. 5348 км², нас. 306,2 тыс.чал. (1992). Адм. ц. — г.Бяла-Падляска. На Пд і З Паўднёва-Польская нізіна з марэннай Сядлецкай раўнінай (да 186 м) і водна-ледавіковая Лукаўская раўніна. Астатняя частка ў межах Зах. Палесся. Клімат умераны. Сярэдняя т-растудз. -4,2 °C, ліп. 18,5 °C, ападкаў 550 мм за год. Гал. рэкі — Буг і яго левы прыток Кшна, канал Вепш—Кшна (140 км). Глебы малаўрадлівыя (падзолістыя, бурыя, балотныя). Пад лесам 22% тэрыторыі. Гаспадарка аграрная. С.-г. ўгоддзі займаюць 69% тэрыторыі. Вырошчваюць жыта, бульбу, авёс. Гадуюць свіней, буйн. раг. жывёлу, авечак, коней. Асн. галіны прам-сці — харч., дрэваапр., тэкст., швейная, машынабудаванне і вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Найб.прамысл. цэнтры: Бяла-Падляска, Мяндзыжац-Падляскі, Парчаў, Радзынь-Падляскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІРУ́ТА (сапр.Даравінская Амелія; 1863, в. Ройсталі, цяпер у межах Вільнюса — 27.7.1891),
бел. і польская фалькларыстка і этнограф. Адукацыю атрымала ў Варшаве. Настаўнічала, запісвала бел. фальклор і вяла этнагр. даследаванне Лідскага пав. (Гродзенская вобл.). Друкавалася ў час. «Wisła» («Вісла»), дзе ў 1889 змясціла апісанне дажынак з песнямі ў в. Шаўры Лідскага пав., паданні «Сосны ў Лідзе», «Паданне пра Пілакальскую гару» з Ваўкавыскага пав.Найб. значная публікацыя — «Беларускія песні з Лідскага павета» ў час. «Zbiór wiadomości do antropologii krajowej» («Зборнік паведамленняў па айчыннай антрапалогіі», 1892), куды ўвайшлі сямейна-бытавыя, любоўныя, лірычныя, рэкруцкія і салдацкія песні. Манаграфію «Народ Лідскага павета» цэнзура забараніла. Рукапісы Біруты зберагаюцца ў архівах Варшавы і Вільнюса.
Літ.:
Саламевіч Я. Даследчыца беларускага фальклору // Полымя. 1969. № 11;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВЫЗВОЛЕ́НЕ» («Wyzwolenie»), Польская народная партыя «Вызваленне»,
дробнабуржуазная партыя ў Польшчы ў 1915—31. Мела значны ўплыў на сялян Зах. Беларусі. Яе лідэры: К.Багінскі, Я.Домбскі, Т.Начніцкі, С.Асецкі, Ю.Панятоўскі, С.Тугут. Радыкальная частка «Вызволеня» ў 1922—23 выдавала ў Вільні газ. «Wyzwolenie Ludu» («Вызваленне народа»). З дапамогай радыкальных праграм яна аб’яднала вакол сябе частку сярэдніх і дробных сялян. Кіраўніцтва партыі займала згодніцкія пазіцыі, але пад націскам радавых членаў «Вызволеня» стала ў апазіцыю да ўрада Пілсудскага. У 1924 з яе вылучылася левае крыло на чале з пасламі сейма А.Фідаркевічам, С.Ваявудскім, С.Баліным, якое стала асновай Незалежнай сялянскай партыі. У 1931 «Вызволене» аб’ядналася з партыяй «Пяст» і Сял. партыяй у Польскую нар. партыю, якая адстойвала інтарэсы заможных сялян.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕНЕ́ВІЧ (Kieniewicz) Стафан (20.9.1907, в. Дарашэвічы Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. — 2.5.1992),
польскі гісторык. Акад. Польскай АН (1969). Скончыў Пазнанскі ун-т. З 1937 працаваў у Скарбовым архіве ў Варшаве. У 2-ю сусв. вайну ўдзельнічаў у падп. барацьбе Арміі Краёвай. У час Варшаўскага паўстання 1944 паранены, зняволены ў канцлагеры Дахаў. У 1946—77 выкладаў у Варшаўскім ун-це.
Даследаваў гісторыю барацьбы Польшчы за незалежнасць у канцы 18—19 ст., грамадскіх рухаў 19 ст., развіцця польск. нац. самасвядомасці, гісторыю Варшавы. Аўтар манаграфій «Адам Сапега (1828—1903)» (1939), «Польская рэвалюцыя 1846 г.» (1950), «Легіён Міцкевіча, 1848—1849» (1957), «Брусельскі самотнік: Аповесць пра Іаахіма Лялевеля» (2-е выд., 1960). Паўстанню 1863—64 прысвечаны кнігі «Студзеньскае паўстанне» (2-е выд., 1983), «Дарашэвічы 1863» (1986) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕ́ЦКАЯ БЕЛАРУ́СКАЯ ГІМНА́ЗІЯ Існавала ў Клецку ў 1924—31. Утрымлівалася на дабрачынныя ахвяраванні і плату за навучанне (маламаёмныя сял. дзеці вызваляліся ад платы). Дырэктар Р.У.Якубёнак. Прымаліся вучні, якія скончылі 4 кл.нар. вучылішча. Выпускныя экзамены навучэнцы здавалі ў Віленскай або Навагрудскай гімназіях. У 1924/25 навуч.г. ў К.б.г. займалася 58 навучэнцаў у 1—4-м кл. і 20 у падрыхтоўчым, у асн. дзеці местачкоўцаў, сялян з навакольных вёсак Клеччыны і Стаўбцоўскага павета; у 1930/31—160 навучэнцаў у 1—8-м кл. з усёй Зах. Беларусі. За час існавання гімназія выпусціла 3 патокі абітурыентаў, каля 20 атрымалі сярэднюю адукацыю. У жн. 1931 польская дэфензіва выкрыла падп. дзейнасць навучэнцаў гімназіі, правяла арышты і гімназія была закрыта.