ЛУГАЎСКО́Й (Уладзімір Аляксандравіч) (1.7.1901, Масква — 5.6.1957),
расійскі паэт. Скончыў Ваенна-пед.ін-т (1921). Друкаваўся з 1924. Да 1930 удзельнік Ліг. цэнтра канструктывістаў (гл. ў арт.Канструктывізм), што паўплывала на рацыянальны пафас ранняй паэзіі (зб-кі «Бліскавіцы», 1926; «Мускул», 1929). Аўтар зб-каў вершаў «Пакуты маіх сяброў» (1930), «Еўропа» (1932), кн. паэм «Жыццё» (1933), паэт. эпапеі «...Бальшавікам пустыні і вясны» (кн. 1—3, 1931—48), зб. артыкулаў «Роздум пра паэзію» (1960) і інш. У творах апошніх гадоў (зб-кі «Сонцаварот», 1956; «Сіняя вясна», апубл. 1958, і інш.) філас. асэнсаванне гісторыі. Кн.філас. паэм на аўтабіягр. аснове «Сярэдзіна стагоддзя» (апубл. 1958) ахоплівае найб. важныя падзеі сярэдзіны 20 ст. У зб. «Новыя вершы» (1941) цыкл вершаў «Ноч пад Маладзечна» пра вызваленне Зах. Беларусі ў 1939. На бел. мову асобныя вершы Л. пераклалі С.Дзяргай, Х.Жычка, А.Звонак.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—3. М., 1988—89;
Ответственность перед эпохой: Лит.-критич. статьи и выступления. М., 1988.
Літ.:
Страницы воспоминаний о Луговском. 2 изд. М., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЬЦІ́НСКІ (Хаім Ізраілевіч) (7.8.1910. г. Паневяжыс, Літва — 8.2.1986),
яўрэйскі пісьменнік. Скончыў Кіеўскі ін-тнар. адукацыі (1932). Да 1946 працаваў у друку на Беларусі, потым у Бірабіджане. У 1948 рэпрэсіраваны, рэабілітаваны ў 1956. Жыў у Мінску, з 1975 у Ізраілі. Друкаваўся з 1929. Пісаў на ідыш. Першы зб.вершаў «Якое жыццё дарагое» (1931). Аўтар кніг апавяданняў і вершаў для дзяцей «Дзеці», «Наш хор» (абедзве 1933), «Бадзёрым крокам», «Без ценю», «Каб лёгка ісці» (усе 1936), «Брацікам і сястрычкам» (1939), п’ес «На вышцы» (1934), «Ёсць фарпост» (1935). У зб-ку паэзіі «Гады, гады мае...» (1973) філас. асэнсаванне грамадска-паліт. падзей у краіне. На бел. мове выйшлі зб-кі твораў М. «Навагодняя елка» (1939), «Поплеч з сынамі ўсімі» (1963), «Родны дом» (1965), «На сонечным баку» (1967) у перакладзе Э.Агняцвет, Д.Бічэль-Загнетавай, Г.Бураўкіна, З.Бядулі, А.Бялевіча, А.Вольскага, С.Гаўрусёва, Н.Гілевіча, П.Глебкі, Х.Жычкі, А.Зарыцкага, Г.Кляўко, Е.Лось, П.Макаля, Я.Семяжона, М.Стральцова, П.Прыходзькі, В.Ціхановіча і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТУСО́ЎСКІ (Міхаіл Львовіч) (23.7.1915, г. Луганск, Украіна — 16.7.1990),
расійскі паэт.Канд.філал.н. (1941). Скончыў Літ.ін-т імя М.Горкага (1939). Друкаваўся з 1934. Першая кн. «Луганчане» (1939, разам з К.Сіманавым). У зб-ках вершаў «Фронт» (1942), «Калі шуміць Ільмень-возера» (1944) тэма Вял.Айч. вайны. Паэт.зб-кі «Мой радавод» (1940), «Калі слухаеш Маскву» (1948), «Усё, што мне дорага» (1957), «Цень чалавека. Кніга вершаў пра Хірасіму...» (1968), «Сутнасць» (1979) і інш. адметныя тонкім лірызмам, спавядальнасцю, меладычнасцю. Выдаў кн. мемуарнай прозы «Сямейны альбом» (1978—79). Аўтар апавяданняў, сцэнарыяў хранікальна-дакумент. фільмаў. Напісаў тэксты папулярных песень «Падмаскоўныя вечары», «На безыменнай вышыні», «Школьны вальс», «З чаго пачынаецца Радзіма», «Добрыя дзяўчаты», «Стары клён», «Волагда», песень да кінафільмаў «Верныя сябры», «Выпрабаванне вернасці», «Ідыёт», тэлефільма «Дні Турбіных» і інш. Пісаў вершы і песні на бел. тэматыку: «Сцены гавораць...», «Дзяўчына з Брэста», «Кожны чацвёрты». На бел. мову асобныя вершы М. пераклалі Я.Семяжон, К.Цвірка. Дзярж. прэмія СССР 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́СМАНІС ((Osmanis) Язэп) (н. 11.7.1932, хутар Мікіцішкі Даўгаўпілскага р-на, Латвія),
латышскі паэт.Засл. дз. культ. Польшчы (1970). Засл. дз. культ. Латвіі (1982). Канд.філал.н. (1978). Скончыў Латвійскі ун-т (1956). Друкуецца з 1947. Аўтар зб-каў паэзіі «Крокі» (1966), «Заснежаная галінка» (1972), «Рагоз» (1974), «З лёгкім парам» (1981), «Чырвоныя доўгія, доўгія ружы» (1982), «Шэпт і вецер» (1985), «Што маеш, тое і маеш» (1988) і інш. Даследуе сучасную лат. (манаграфія «Камень сонца», 1977) і бел. дзіцячую л-ру. Складальнік кніг вершаў, апавяданняў, казак лат. пісьменнікаў на бел. мове («Песня Даўгавы», 1986, з С.Панізнікам). Піша для дзяцей. Пераклаў на лат. мову кн.вершаў Э.Агняцвет «Залатыя рукі» (1960), асобныя творы П.Броўкі, А.Вольскага, С.Гаўрусёва, А.Грачанікава, К.Кірэенкі, А.Русецкага, Панізніка, А.Пысіна. На бел. мову творы О. пераклалі Э.Агняцвет, В.Вітка, Грачанікаў, В.Лукша, Панізнік, У.Скарынкін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАГАБЗАДЭ́ (Бахтыяр Махмуд аглы) (н. 16.8.1925, г. Шэкі, Азербайджан),
азербайджанскі паэт.Нар. паэт Азербайджана (1984). Друкуецца з 1944. У ранняй, публіцыстычнай лірыцы (зб-кі «Мае сябры», 1949; «Вясна», 1950) услаўляе подзвіг народа ў Вял.Айч. вайне. Зб-ківершаў і паэм «Песня дружбы» (1953), «Роздумы» (1959), «Не хачу спакою» (1970), «Мы на адным караблі» (1983, Дзярж. прэмія СССР 1984) і інш. прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Аўтар драм. паэмы «Ноч разлукі» (1959).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХМА́ТАВА (Раіса Салтамурадаўна) (н. 30.12.1928, г. Грозны),
чэчэнская паэтэса. Нар. паэтэса Чэчні (1977). Старшыня Вярх. Савета Чэчэна-Інгушскай АССР (1963—85). Піша на чэч. і рус. мовах. У зб.вершаў «Рэспубліка родная» (1958), «Бі мне, вецер, у твар» (1959), «Іду да цябе» (1960), «Ля крыніцы» (1969), «Дабрыня» (1973), «Чынара, якая спявае» (1976), «Сустрэча» (1978) і інш. піша пра Радзіму, апявае каханне, сям’ю, дружбу; стварыла вобраз сучаснай жанчыны-гаранкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́БРЫК (Янка) (Іван Іванавіч; 21.7.1905, г.п. Глуск Магілёўскай вобл. — 25.8.1942),
бел.паэт. Скончыў БДУ (1929). Быў навук. супрацоўнікам Дзярж. акадэміі мастацтвазнаўства ў Ленінградзе, працаваў у Белдзяржкіно, Упраўленні па справах мастацтваў Ленінградскага гарвыканкома. Друкаваўся з 1924. Выдаў зб.вершаў «Пунсовае ранне» (1926, з А.Звонакам і Я.Туміловічам). Аўтар паэмы «Галіна» (1930) пра жыццё вясковай інтэлігенцыі. Загінуў у блакадным Ленінградзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭКЛАМА́ЦЫЯ (ад лац. declamatio практыкаванне ў красамоўстве),
мастацтва выразна чытаць вершы ці прозу. Узнікла ў Стараж. Рыме як частка красамоўніцкага мастацтва. Прынятая ў 17—18 ст. класіцысцкім т-рам прыўзнятая, напеўная, умоўная Д. замянілася ў канцы 18 — пач. 19 ст. жыццёва праўдзівай, індывідуалізаванай мовай, якую ўвёў рамант. і асабліва рэаліст. т-р. Тэрмін Д. ўжываўся для вызначэння канцэртнага чытання вершаў з эстрады (пазней заменены тэрмінам мастацкае чытанне). Разнавіднасць эстраднай Д. — меладэкламацыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГВАРЫ́НІ, Гуарыні (Guarini) Джавані Батыста (10.12.1538, г. Ферара, Італія — 7.10.1612), італьянскі паэт, тэарэтык л-ры і мастацтва. Праф. рыторыкі ў Падуі. Праславіўся трагікамедыяй «Верны пастух» (1590). Аўтар лірычных вершаў, мадрыгалаў, трактата-падручніка «Кампендыум трагікамічнай паэзіі» (1601), у якім сцвярджаў, што мэта паэзіі — не павучаць, а даваць асалоду, што залішні рацыяналізм супярэчыць правілам ант. аўтарытэтаў. Вытанчанасць стылю, пачуццёвасць у спалучэнні з метафарычнасцю робяць яго творчасць прадвесцем мастацтва барока.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІПАНА́КТ (Hippōnax; каля 540 да н.э., г. Эфес, Грэцыя — ?),
старажытнагрэчаскі паэт. Выгнаны тыранамі з Эфеса, пасяліўся ў Клазаменах. Жыў у галечы. Яго вершы (захаваліся фрагменты) адлюстроўвалі жыццё гар. нізоў, беднаты. Мова вершаў блізкая да жывой народнай. Уся творчасць Гіпанакта прасякнута іроніяй і самаіроніяй; іранічна гучыць і сам верш, які нібыта «прыпадае» на апошнюю стапу: гэты вершаваны памер атрымаў назву халіямб (кульгавы ямб). Гіпанакт лічыцца яго вынаходцам.