1) англійская палітычная партыя ў 17—19 ст. Узнікла ў канцы 1670-х г. як групоўка, што адлюстроўвала інтарэсы часткі дваранскай арыстакратыі і буйнойгандл. і фін. буржуазіі, якая процістаяла аднаўленню каралеўскага абсалютызму. Гал. рухаючая сіла т.зв. слаўнай рэвалюцыі 1688—89 (гл.Англійскія рэвалюцыі 17 стагоддзя). Змагаліся за падпарадкаванне каралеўскай улады парламенту, увядзенне канстытуцыйнага праўлення і грамадз. свабод, правялі «Біль аб правах». У 1714—83 і 1830—74 правячая партыя. У 1832 правялі парламенцкую рэформу. Чаргаваліся ва ўладзе з партыяй торы. У сярэдзіне 19 ст. аб’ядналіся з інш.паліт. партыямі і стварылі ліберальную партыю Вялікабрытаніі.
2) Паліт. партыя ў ЗША у 1834—54. Выступалі супраць узмацнення федэральнай улады, за развіццё прам-сці і падтрымку банкаў на Пн і Пд. У 1840 і 1848 перамаглі на прэзідэнцкіх выбарах. У 1854 партыя распалася: паўн. вігі перайшлі ў новаствораную Рэсп. партыю, а т.зв. баваўняныя вігі — у Дэмакратычную.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕ́ЙНАСЦЬ,
спецыфічна чалавечая форма адносін да навакольнага свету, змест якой складае яго мэтазгоднае змяненне і пераўтварэнне ў інтарэсах людзей; умова існавання грамадства. Усякая дзейнасць уключае мэту, сродак, вынік і сам працэс. Гісторыя грамадства, матэрыяльнай і духоўнай культуры чалавецтва — гэта працэс рэалізацыі дзейнатворчых адносін чалавека да навакольнага свету, які выражаецца ў пабудове новых спосабаў і праграм дзейнасці (пераход ад палявання і рыбалоўства да земляробства і жывёлагадоўлі, ад рамёстваў і мануфактуры да буйной машыннай вытв-сці, ад індустр. грамадства да постіндустрыяльнага, да навук.-тэхн. рэвалюцыі). Існуюць разнастайныя класіфікацыі тыпаў і форм Дз.: духоўная, матэрыяльная, вытворчая, працоўная, пазнавальная, прадпрымальніцкая, палітычная і г.д. Асаблівай формай прадукцыйнай Дз. з’яўляецца творчасць. Пытанне аб адносінах Дз. і асобы вырашаецца як частка больш шырокай праблемы чалавека (гл. таксама Дзеянне, Дзеянне сацыяльнае, Практыка).
Літ.:
Суходольский Г.В. Основы психологической теории деятельности. Л., 1988;
Социально-философские проблемы производства и применения научных знаний. Мн.. 1992.
Навуковую работу па сельскай гаспадарцы на Беларусі вядуць НДІНац.АН Беларусі: аграрнай эканомікі, земляробства і селекцыі, глебазнаўства і аграхіміі, бульбаводства, агародніцтва, пладаводства, ільну, аховы раслін, эксперыментальнай батанікі, занальны ін-т раслінаводства, жывёлагадоўлі, рыбнай гаспадаркі, эксперыментальнай ветэрынарыі, механізацыі сельскай гаспадаркі, меліярацыі і лугаводства, энергетыкі АПК. Навукова-даследчая работа вядзецца таксама ў ВНУ: БСГА, Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, Гродзенскім аграрным ун-це, Бел. аграрным тэхнічным ун-це.
Бел. вучонымі распрацаваны і рэкамендаваны да вытворчасці многія мерапрыемствы па павышэнні ўраджайнасці с.-г. культур, прадукцыйнасці с.-г. жывёл, механізацыі вытворчых працэсаў. Прапанаваны магчымыя мадэлі эканам. развіцця АПК краіны. Распрацаваны асновы аптымізацыі раслінаводства для забеспячэння прадукцыйнага і эканамічна рэнтабельнага земляробства. Выведзены новыя сарты сельскагаспадарчых культур высокай ураджайнасці, прыстасаваныя да мясц. умоў і ўстойлівыя да хвароб. Распрацаваны асновы аўтаматызаванага кіравання ўрадлівасцю глеб, вызначэння неабходнасці угнаенняў. Распрацавана і выкарыстоўваецца арыгінальная тэхналогія аздараўлення і паскоранага размнажэння насеннага матэрыялу бульбы, эфектыўныя тэхналогіі вырошчвання агароднінных, вострапрыпраўных і лекавых раслін, нізказатратныя тэхналогіі вытворчасці новых сартоў пладовых і ягадных культур з комплекснай устойлівасцю і максімальным выкарыстаннем генетычнага патэнцыялу прадукцыйнасці. Вызначаны шляхі шырокага выкарыстання інтэграваных сістэм аховы сельскагаспадарчых культур. Шмат зроблена ў галіне жывёлагадоўлі. Выведзены бел. мясная і бел. чорна-пярэстая пароды свіней, бел. чорна-пярэстая парода буйной рагатай жывёлы, бел. запражная парода коней, новыя заводскія тыпы свіней буйной белай пароды, ляхвінская парода карпа. Распрацаваны шэраг рэцэптаў камбікармоў і кармавых дабавак для жывёлы. Асвоены тэхналогія гібрыдызацыі ў свінаводстве і біятэхналогія трансплантацыі эмбрыёнаў у малочнай і мясной жывёлагадоўлі. Створаны спец. рыбагадавальнікі, якія пастаўляюць пасадачны матэрыял розных відаў рыб для зарыблення вадаёмаў, адпрацавана тэхналогія іх штучнага ўзнаўлення і вырошчвання, праведзены інвентарызацыя і рыбагаспадарчая класіфікацыя ўсіх вадаёмаў, што дазволіць рацыянальна эксплуатаваць рыбныя рэсурсы. Распрацаваны дыягнастычныя прэпараты: тэст-сістэмы, наборы для сералагічнай дыягностыкі шэрагу інфекцыйных захворванняў. Наладжаны выпуск сучасных вакцын. Ліквідаваны сап, бруцэлёз і інш. хваробы жывёл. У значнай ступені вырашаны праблемы паразітозаў жывёл.
Навук. даследаванні па сельскай гаспадарцы каардынуе Аддзяленне аграрных навук Нац.АН Беларусі. У сельскагаспадарчых НДІ і навуч. установах працуюць 15 акадэмікаў і 23 члены-карэспандэнты Нац.АН Беларусі, 170 дактароў і 1158 кандыдатаў навук (2004).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛІГАПО́ЛІЯ (ад аліга... + грэч. pōlēo прадаю),
тып рыначнай структуры, у якой значная ці пераважная частка галіновай вытв-сці і збыту ажыццяўляецца на аснове спалучэння манаполіі і канкурэнцыі. Характэрна для большасці галін сучаснай рыначнай эканомікі.
Сутнасць алігаполіі ў тым, што абмежаваная колькасць буйных кампаній манапалізуе вытв-сць і збыт асн. ці нават большай часткі прадукцыі пэўнай галіны эканомікі ўзгадненнем узроўню цэн, якое ажыццяўляецца двума шляхамі: лідэрствам у цэнах (цэны, устаноўленыя адной з фірмаў, як правіла, найб.буйной, выкарыстоўваюцца і інш. фірмамі) і выбарам узгодненых правілаў паводзін (усе буйныя кампаніі прымаюць адзіныя правілы вылічэння цэн). Адначасова ўсе гэтыя кампаніі вядуць паміж сабой жорсткую нецанавую канкурэнцыю, каб пры ўзгодненых цэнах стварыць для сябе найб. спрыяльныя ўмовы за кошт рэкламы, тэхн. перааснашчэння вытворчасці і паляпшэння якасці прадукцыі, удасканалення формаў і метадаў збыту, прадастаўлення пакупнікам пэўных паслуг, гарантый, ільгот. Каб нейтралізаваць разбуральнае ўздзеянне на эканоміку манаполіі і канкурэнцыі, дзяржава імкнецца забяспечыць аптымальнае спалучэнне гэтых сіл на аснове антыманапольнай палітыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКІ́ТЧАНКА Іван Мікалаевіч (н. 10.1.1939, в. Горыцы Пагарскага р-на Бранскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне генетыкі і селекцыі с.-г. жывёл. Чл.-кар.АН Беларусі (1986), д-рс.-г.н. (1979), праф. (1981). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1960). З 1968 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі (з 1971 заг. сектара, з 1974 нам. дырэктара), з 1986 нам. старшыні Дзяржаграпрама Беларусі, з 1988 старшыня Зах. аддзялення УАСГНІЛ, у 1991—93 віцэ-прэзідэнт Нац. цэнтра стратэг. даследаванняў, дырэктар рэсп. праграмы «Экалогія». Навук. працы па гадоўлі і селекцыі с.-г. жывёл, біятэхналогіі. Распрацаваў спосаб адбору свіней па ўстойлівасці да стрэс-сіндрому, вызначэння буйн. раг. жывёлы, устойлівай да лейкозу. Вывеў бел. мясную пароду свіней, Віцебскі тып буйной белай пароды свіней. Дзярж. прэмія СССР 1982.
Тв.:
Гетерозис в свиноводстве. Л., 1987;
Адаптация, стрессы и продуктивность сельскохозяйственных животных. Мн., 1988 (разам з С.І.Пляшчанкам, А.С.Зяньковым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НКРУ́МА (Nkrumah) Кваме (21.9.1909, Нкрофул, каля г. Аксім, Гана — 27.4.1972),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Ганы, адзін з ідэолагаў афр.нац.-вызв. руху. Скончыў Лінкальнскі ун-т (ЗША), вучыўся ў Лонданскім ун-це і школе эканомікі і паліт.навук. Дзеяч панафр. руху ў ЗША і Еўропе (гл.Панафрыканізм). З 1947 ген. сакратар партыі Аб’яднаны канвент Залатога Берага, у 1949 стварыў Нар. партыю канвента. Ў 1948 і 1950—51 арыштаваны брыт. ўладамі. З 1952 прэм’ер-міністр першага афр. ўрада Залатога Берага (з 1957 Гана). З 1957 прэм’ер-міністр, з 1960 адначасова прэзідэнт Ганы. Адзін з ініцыятараў стварэння Арг-цыі афр. адзінства. Спробы Н. пабудовы ў Гане «афр. сацыялізму» і хуткага стварэння буйной прам-сці выклікалі цяжкі сац.-эканам. крызіс у краіне. 24.2.1966 скінуты ваеннымі. Жыў у эміграцыі ў Гвінеі.
Тв.:
Рус.пер. — Автобиография. М., 1961;
Я говорю о свободе: Изложение африканской идеологии. М., 1962;
Африка должна объединиться. М., 1964.
Літ.:
Ульяновский Р.А. Кваме Нкрума // Ульяновский Р.А. Политические портреты борцов за национальную независимость. М., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫЁНАВЫЯ ХВАРО́БЫ,
інфекцыйныя хваробы чалавека і жывёл, якія выклікаюцца асаблівымі бялкамі — прыёнамі. Крыніца інфекцыі для чалавека — мяса (магчыма, і малако) хворых кароў, для жывёл — харч. дабаўкі (касцявая або мясная мука, прыгатаваная з хворых жывёл). У чалавека П.х. выклікаюць павольнае згасанне рэфлексаў ног, гіпатанію, зніжэнне адчувальнасці, парушэнне голасу і глытання, развіццё слепаты, глухаты, расстройствы псіхікі і смерць ад маразму. Інкубацыйны перыяд ад некалькіх месяцаў да дзесяткаў гадоў. Для чалавека апісаны 6 назалагічных форм П.х.: куру, хвароба Кройтцфельта—Якаба, амітрафічны лейкаспангіёз (апісаны на Беларусі В.А.Вацяковым, Х.А.Протасам, 1957), сіндром Герстмана—Страўслера, фатальная сямейная бяссонніца, прыёнасацыіраваная міяпатыя. У жывёлнайб. вылучаюць спангіяформную энцэфалапатыю буйной рагатай жывёлы (т. зв. «шаленства кароў»), ад мяса якіх адбываецца заражэнне людзей (скрыты перыяд у людзей 5—35 гадоў). Захворванне абумоўлена губчастым перараджэннем галаўнога мозга. Дыягностыка П.х. праводзіцца на аснове клінічных даных, заражэння лабараторных жывёл, электроннай мікраскапіі і інш.Асн.прафілакт. мерапрыемствы — вет. нагляд.
Літ.:
Амиотрофический лейкоспонгиоз. Мн., 1990;
Шлопов В.Г. Прионовые инфекции: медико-социал. и экол. проблемы. Киев, 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАМІ́Н Міхаіл Пятровіч (24.7.1883, в. Шаровічы Жыздрынскага р-на Калужскай вобл., Расія — 31.5.1967),
бел. вучоны ў галіне батанікі. Акад.АН Беларусі (1956, чл.-кар. 1940), д-рбіял.н. (1937), праф. (1929). Скончыў Маскоўскі с.-г.ін-т (1912). З 1913 у Варонежскім с.-г. ін-це, Архангельскім лесатэхн. ін-це, Арэнбургскім ін-це буйной мясной жывёлагадоўлі і ветэрынарыі. У 1934—41 і ў 1944—50 у Цэнтр.бат. садзе АН Беларусі, адначасова праф.БДУ, у 1950—61 заг. аддзела Ін-та біялогіі АН Беларусі. Навук. працы ў галіне ліхеналогіі, сістэматыкі ніжэйшых раслін, бат. геаграфіі. Яго імем названы 4 віды лішайнікаў.
Тв.:
Определитель лишайников БССР. Ч. 1. Кустистые и листовые формы. Мн., 1936;
Определитель лишайников БССР и смежных областей РСФСР и УССР. Ч. 2. Накипные формы. Мн., 1938;
Лишайники, бактерии и актиномицеты. М., 1960 (разам і М.А.Камарніцкім. М.А.Красільнікавым).
Літ.:
Горбач Н.В. Памяти М.П.Томина // Ботаника. Мн., 1969. Вып. 11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́РНА-ПЯРЭ́СТАЯ ПАРО́ДАбуйной рагатай жывёлы, парода малочнага кірунку. Выведзена ў розных рэгіёнах Еўразіі скрыжаваннем мясц. жывёлы з чорна-пярэстымі пародамі галандскага паходжання. Вылучаюць пародныя адгалінаванні (сярэднярус., уральскае, сібірскае і прыбалтыйскае) і групы (Беларусі, Украіны, Расіі і інш.), якія адрозніваюцца экстэр’ерам, надоямі і тлустасцю малака. Бел. пародная група Ч.-п. выведзена ў Бел.НДІ жывёлагадоўлі (М.П.Грынь, А.М.Якусевіч, І.М.Каранец), складае больш за 98% пагалоўя буйн. раг. жывёлы на Беларусі. Асн. племянныя гаспадаркі: «Чырвоная зорка» Клецкага р-на Мінскай вобл., «Рось» Ваўкавыскага р-на і «Карэлічы» Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. і інш.
Жывёлы буйныя. Целасклад прапарцыянальны, канстытуцыя дужая, касцяк і мускулатура добра развітыя. Тулава падоўжанае. Спіна шырокая, шыя сярэдняй даўжыні, тонкая. Вымя прапарцыянальнае, пераважна чашападобнае Масць чорна-пярэстая. Маса быкоў 850—1050 кг, кароў 450—500 кг. Скараспелыя, добрая мясная прадукцыйнасць, забойны выхад 55—57%, надоі малака за год 3000—4000 кг (патэнцыяльна да 7000), тлустасць 3,5—3,6%.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКЦЯБРЫ́СТЫ, «Саюз 17 кастрычніка»,
праваліберальная партыя чыноўнікаў, памешчыкаў і буйной гандлёва-прамысл. буржуазіі ў Рас. імперыі ў 1905—17. Створана пасля апублікавання Маніфеста 17 кастрычніка 1905 (октября — адсюль назва). Лідэры — А.І.Гучкоў, П.Л.Корф, М.У.Радзянка, Дз.М.Шыпаў і інш. Праграма партыі прадугледжвала спадкаемную канстытуцыйную манархію, захаванне «адзінай і непадзельнай Расіі» (з правам на аўтаномію толькі для Фінляндыі), дэмакр. свабоды, зямельную рэформу (ліквідацыя абшчыны, падтрымка заможных сялян) і інш. Акцябрысты падтрымлівалі ўнутр. і знешнюю палітыку царскага ўрада, выступалі супраць рэв. руху. Друкаваныя органы газ. «Слово» (1905—06), «Голос Москвы» (1906—15) і інш. (усяго больш за 50). Агульная колькасць чл. каля 80 тыс.чал. Самая шматлікая фракцыя ў 3-й Дзярж. думе, папераменна блакіравалася з умерана-правымі і кадэтамі. У 1915 акцябрысты ўступілі ў апазіцыйны «Прагрэсіўны блок». Вясной 1917 на базе партыі акцябрыстаў утварылася Ліберальная рэсп. партыя на чале з Гучковым і Радзянкам.
На Беларусі аддзелы акцябрыстаў дзейнічалі ў Віцебску, Гродне (158 чал.), Магілёве, Мінску (100 чал.), некаторых пав. гарадах; выдаваліся газ. «Минская речь», «Минское слово», «Витебский голос».