stub

[stʌb]

1.

n.

1) абло́мак, агры́зак -ка m.

the stub of a pencil — агры́зак алавіка́

2) карэ́нчык -а m., кане́ц біле́та, квіта́

3) кало́да f., абру́бак -ка m. (дрэ́ва, пале́на)

4) пень пня m.

5) недаку́рак -ка m.

2.

v.t.

1) выкарчо́ўваць; выко́пваць (з ко́ранем)

2) сту́кнуць наго́й аб не́шта

to stub one’s toe against the door sill — спатыкну́цца аб паро́г

3) гасі́ць недаку́рак

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

slack

I [slæk]

1.

adj.

1) сла́бкі, нямо́цна наця́гнуты (пра вяро́ўку, ле́йцы)

2) нядба́лы

a slack housekeeper — нядба́лая гаспады́ня

3) паво́льны

at a slack pace — паво́льнай хадо́ю

4) вя́лы (пра га́ндаль, ры́нак)

2.

n.

1) засто́й -ю m. (у га́ндлі); ці́хі пэры́яд, заці́шша n., час бязьдзе́йнасьці

2) час памі́ж прыплы́вам і адплы́вам о́ра)

3.

v.t.

1) паслабля́ць

2) гасі́ць а́пну)

4.

adv.

1) сла́бка

2) паво́лі, мару́дна

- slack off

- slack up

II [slæk]

n.

ву́гальны шлак

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

біць, збіваць, удараць, сцёбаць, сцябаць, катаваць, лупцаваць, перыць; хвастаць, жарыць, латашыць, лупіць, таўчы, шпыляць, куксаць, калашмаціць, акладаць, батожыць, пісажыць, шлёгаць, шалёстаць, гасіць, гахаць, пярэсціць, дубасіць, джвагаць, гваздаць, бамберыць (разм.); частаваць, хрысціць, сячы, паласаваць, малаціць, мясіць, грэць (перан.) □ лічыць скабы, даваць кухталёў

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Ту́ліць ‘вадзіць у гульні ў хованкі’: у хованкі гулялі, адзін ту́ліць, а ўсе хаваліса (гродз., Нар. словатв.). Магчыма, да тулі́ць (гл.) у значэнні ‘закрываць вочы’.

Тулі́ць ‘прыхіляць, гарнуць да сябе з ласкай, пяшчотай, шчыльна прыціскаць, гладзіць, прытульваць’ (ТСБМ, Гарэц.), ‘прымаць каго-небудзь пад заступніцтва, ахову (напр., сірату)’ (Нас.), ‘закрываць, затуляць’ (Яруш.), ‘утойваць, хаваць’ (ТС, Байк. і Некр., ТСБМ, Нас.), ‘служыць прытулкам для каго-небудзь’ (ТСБМ, Ласт.), перан. ‘гаварыць праўду ў вочы’: ён вока ня ту́ліць (Шат.); тулі́цца ‘хавацца, затойвацца’ (Нас., Байк. і Некр., Шат.), ‘размяшчацца дзе-небудзь у зацішным месцы, пад аховай чаго-небудзь’ (ТСБМ, Касп.), ‘гарнуцца, з любасцю прыхінацца’ (Некр. і Байк., Варл.), ‘хінуцца, прыязна адносіцца, песціцца, прыхіляцца’ (Касп., Сл. ПЗБ, ТС, Яруш.), тулі́тисʼе ‘прыціскацца, хавацца’ (Вруб.), тулэ́тысь ‘тс’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.). Укр. тули́ти, тули́тися ‘туліць, абдымаць’, рус. тули́ть ‘хаваць, закрываць’, тули́ться ‘хавацца, затойвацца’, польск. tulić (się) ‘чулліва прыціскаць, -цца’, ст.-польск. tulić ‘хаваць’, н.-луж. tuliś ‘гнуць’, ‘утаймоўваць’, ‘хаваць’, в.-луж. tuleć, tulić ‘прыціскаць, гнуць’, чэш. tuliti se ‘сціскаць’, ‘туліцца, прыціскацца’, славац. túliť sa ‘тс’, славен. дыял. tuliti ‘загортваць, звіваць у рулон’, ‘мяць’, túliti se ‘сціскаць’, ‘прыціскаць’, серб. дыял. ту́лʼитгасіць полымя’, ‘згортваць, згібаць’, ‘схіляць галаву’, макед. тули ‘хаваць, прыкрываць’, тули се ‘хавацца’, балг. ту́ля (се) ‘тс’, ц.-слав. затулити ‘схаваць’. Прасл. *tuliti (sę) ‘прыціскаць, туліць, хаваць, утаймоўваць; заспакойваць’ суадносяць з *tulъ ‘калчан’ (гл. тул2), што сустракаецца з пэўнымі семантычнымі цяжкасцямі, гл. Фасмер, 4, 117. Трубачоў (Дополн., 4, 118) услед за Якабсонам (IJSLP, 1/2, 1959, 273) звязвае рус. тули́ть з тул, туловище, тулья (гл. тулава). Гл. таксама ЕСУМ, 5, 671–672; Арол, 4, 115–116. Борысь (653) бачыць у прасл. *tuliti (sę) адыменны дзеяслоў, утвораны ад прасл. *tulъ/*tulo ‘труба, трубка, калчан’, першасным значэннем якога было б ‘навіваць на трубку’. Значэннем і формай лексема *tuliti злілася з блізкім прасл. *toliti ‘заспакойваць, утаймоўваць’: ст.-польск. tolić ‘ахопліваць рукамі, гарнуць да сябе’, ст.-рус. толити ‘прысаромліваць, сарамаціць’, рус. толить ‘заспакойваць’, укр. толи́ти ‘стрымліваць, заглушаць, уціхамірваць’, серб. то̀лити, харв. tòliti ‘заспакойваць, суцяшаць, спатольваць’, бел. напато́ліць, пато́ля (гл.), якое ад і.-е. асновы *tel‑/*tol‑/*tl̥‑. Меркаванні аб запазычанні з польск. tulić się (Сл. ПЗБ, 5, 145) не маюць падстаў. Гл. таксама туляць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

put [pʊt] v.(put)

1. кла́сці; ста́віць; змяшча́ць;

put the children to bed кла́сці дзяце́й спаць;

put smb. in prison пасадзі́ць каго́-н. у турму́;

put an end to smth. пакла́сці кане́ц чаму́-н.

2. запі́сваць; выка́зваць, фармулява́ць;

put smth. in paper/in writing выклада́ць што-н. на папе́ры/у пісьмо́вай фо́рме

put the blame on smb. звалі́ць ві́ну на каго́-н.;

put smth. right вы́правіць што-н.

put about [ˌpʊtəˈbaʊt] phr. v. BrE, infml распаўсю́джваць, рабі́ць шырокавядо́мым

put across [ˌpʊtəˈkrɒs] phr. v. растлума́чыць; паве́даміць

put aside [ˌpʊtəˈsaɪd] phr. v. адкла́дваць (убок); збіра́ць (запа́сіць) гро́шы

put away [ˌpʊtəˈweɪ] phr. v.

1. прыма́ць, хава́ць

2. адклада́ць гро́шы

3. infml садзі́ць у турму́

put back [ˌpʊtˈbæk] phr. v.

1. пакла́сці на ме́сца

2. затры́мліваць

3. пераво́дзіць стрэ́лкі гадзі́нніка наза́д

4. адкла́дваць (пра сустрэчу, пасяджэнне)

put down [ˌpʊtˈdaʊn] phr. v.

1. кла́сці, ста́віць

2. запі́сваць

3. : put smb. down зневажа́ць каго́-н.

put forward [ˌpʊtˈfɔ:wəd] phr. v.

1. пераво́дзіць стрэ́лкі гадзі́нніка ўпе́рад

2. уно́сіць (прапанову), прапано́ўваць

put in [ˌpʊtˈɪn] phr. v. перабіва́ць, перапыня́ць; уме́швацца ў размо́ву

put off [ˌpʊtˈɒf] phr. v.

1. адкла́дваць, перано́сіць

2. выкліка́ць непрые́мнае пачуццё

put on [ˌpʊtˈɒn] phr. v.

1. надзява́ць, апрана́ць

2. уключа́ць (святло, тэлевізар і да т.п.)

3. павялі́чваць

4. ста́віць, арганізо́ўваць (п’есу, выставу і да т.п.)

put out [ˌpʊtˈaʊt] phr. v.

1. выстаўля́ць, выве́шваць

2. выпуска́ць

3. тушы́ць, гасі́ць

put through [ˌpʊtˈθru:] phr. v. злуча́ць (па тэлефоне)

put together [ˌpʊttəˈgeðə] phr. v. злуча́ць; састаўля́ць, збіра́ць

put up [ˌpʊtˈʌp] phr. v.

1. падыма́ць

2. (for) ста́віць, выстаўля́ць (на продаж)

3. будава́ць

4. спыня́цца (у гатэлі, матэлі і да т.п.)

5. прыміры́цца;

put up with smth. цярпе́ць што-н., міры́цца з чым-н.

6. вылуча́ць кандыдату́ру

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)