Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
га́сіць, га́шу, га́сіш, га́сіць; незак.
Разм. З размаху біць, удараць па чым‑н. Мяняліся .. [рабочыя] ўсё часцей і часцей, малатабоец усё шпарчэй і мацней гасіў з-за вуха молатам.Чорны.
гасі́ць, гашу́, га́сіш, га́сіць; незак., што.
1. Спыняць гарэнне; тушыць. Гасіць агонь. □ Маці чакала сына і не гасіла лямпы.Каваль.
2.перан. Не даваць развівацца чаму‑н.; заглушаць (жаданні, пачуцці). Гасіць усмешку. □ [Аксіння] рашыла ісці напрамую і гаварыць так, каб Палікарпаўна не магла гасіць яе словы жартамі.Кулакоўскі.
3. Рабіць што‑н. несапраўдным; пагашаць. Гасіць доўг. Гасіць паштовыя маркі.
4. Памяншаць ці ліквідаваць што‑н., аслабляць дзеянне чаго‑н. Гасіць хістанні.
•••
Гасіць вапну — змешваць едкую (нягашаную) вапну з вадой, каб атрымаць будаўнічую вапну.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Гасі́ць ’гасіць’ (БРС, Касп.), сюды ж га́снуць (БРС). Рус.гаси́ть, укр.гаси́ти, польск.gasić, чэш.hasiti, ст.-слав.гасити, балг.гася́ і г. д. Прасл.*gasiti, *gašǫ. Лічыцца роднасным з літ.gèsti ’пагаснуць, гаснуць’, gesýti ’гасіць’, грэч.σβῶσαι ’пагасіць’ і г. д. Гл. Фасмер, і, 396; падрабязней Слаўскі, 261; Траўтман, 86. Агульны агляд сітуацыі гл. у Трубачова, Эт. сл., 6, 104–105.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гашэ́ннегл.гасіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
загасі́цьгл.гасіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пагасі́цьгл.гасіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)