Жах ’жуда, страх’, ’удар’. Рус. кур., паўд., укр. жах ’тс’. Параўн. польск. żachnąć się ’здрыгануцца’, żachliwy ’баязлівы’, чэш. žas ’жах’, рус. ужас. Ст.-слав. оужасъ, ст.-рус. ужасъ, ц.-слав. жасати, жасити, жаснѫти (Міклашыч, Lex. paleosl.). Праз чаргаванне галосных суадносіцца з гасіць (гл.). Значэнне гасіць ’удараць’ паказвае, што жах ’удар’ не асобнае гукапераймальнае слова (ТСБМ, 2, 255), а развіццё аднаго значэння (параўн. знач. польск. ’уздрыгнуцца’). Да і.-е. *g​es ’тушыць’ (Покарны, 1, 479); гоц. ugaisjan, літ. gąsti ’пужаць’ (гэтыя паралелі патрабуюць пэўных удакладненняў). Фасмер, 2, 36; Праабражэнскі, 1, 471; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 36. Пра паходжанне ‑х‑ у жах як паралель да страх (дзе s < *ks) пісаў Эндзелін, Слав.-балт. эт., 70 = Darbu, 2, 230–231.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

quench

[kwentʃ]

v.t.

1) наталя́ць, заспако́йваць

to quench a thirst — наталі́ць сма́гу

2) гасі́ць (аго́нь)

3) ахало́джваць, астуджа́ць (напр. сталь)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

extinguish

[ɪkˈstɪŋgwɪʃ]

v.t.

1) гасі́ць (аго́нь, ля́мпу), тушы́ць

2) зьнішча́ць, забіва́ць (надзе́ю)

3) зацьмява́ць

4) касава́ць (правы́), рабі́ць нява́жным (прэтэ́нзіі)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

uslöschen

1.

vt

1) тушы́ць, гасі́ць; пагаша́ць (доўг)

2) сціра́ць (напісанае)

2.

vi (s) га́снуць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

quench [kwentʃ] v.

1. наталя́ць, заспако́йваць;

quench one’s thirst наталі́ць сма́гу

2. fml тушы́ць, гасі́ць;

quench a fire тушы́ць пажа́р

3. падаўля́ць, знішча́ць (пачуцці, жаданні);

quench one’s desire падаві́ць жада́нне;

quench hope разбуры́ць надзе́ю

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Лязава́ць, лёсова́ць ’мясіць і пераціраць гліну для фармоўкі цэглы або кафлі’, ’перамешваць ванну, наліваючы вадой’ (гродз., Нар. сл.) складаюць з польск. падляш., мазавец. lasovać і хелмінска-дабжыньск. lašovać адзін арэал. Бел. запазычана з польск. lasowaćгасіць вапну’, якое з ням. löschen, с.-в.-ням. leschen ’тс’ (Слаўскі, 4, 63; Глінка, Бел.-польск. ізал., 29).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тушы́ць 1, тушу, тушыш, тушыць; незак., што.

Спыняць гарэнне чаго‑н.; гасіць. Сястра ўжо тушыла святло на калідоры. Асіпенка. Паравозы выпускала пару, тушылі топкі. Лынькоў. [Ігар] тушыў папяросу, тыкаючы яе ў дно сподка. Карпюк. // перан. Спыняць, заглушаць (якія‑н. пачуцці, каханне і пад.). Успамін пра брата астуджвае Васілісін голас, тушыць яе добрую ўсмешку, абуджае даўнюю крыўду і злосць. Васілевіч. Урэшце .. [Яраш] мог бы заклікаць на дапамогу сябра і разважлівую, спакойную Валянціну Андрэеўну, якая неаднойчы ўжо тушыла ўспышкі Галінай хваравітай рэўнасці. Шамякін. // перан. Не даваць развівацца, пашырацца чаму‑н. Хай льюцца песень грэлі Ад сэрца, ад душы. Яны людзей сагрэлі, Не буду іх тушыць. Пушча. / у вобразным ужыв. Зоры не паспявалі з’явіцца ўваччу, як успышка святла зноў тушыла іх. Чорны.

•••

Тушыць (гасіць) мяч — ударам зверху прызямляць (у валейболе, тэнісе і пад.).

Снег саломаю тушыць — рабіць якую‑н. бязглуздзіцу, глупства.

тушы́ць 2, тушу, тушыш, тушыць; незак., што.

Варыць на малым агні ў закрытай пасудзіне. Тушыць капусту. Тушыць мяса. Тушыць агародніну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

verlöschen

*

1.

vi (s)

1) га́снуць, патуха́ць

2) перан. заціха́ць, уці́хнуць (пра гнеў і г.д.)

2.

vt гасі́ць, тушы́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)

gasić

незак.

1. тушыць; гасіць;

gasić telewizor — выключаць тэлевізар;

2. заспакойваць; сунімаць;

gasić pragnienie — заспакойваць смагу;

3. разм. прыглушаць; зацьмяваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пагасі́ць, ‑гашу, ‑гасіш, ‑гасіць; зак., што.

1. Спыніць гарэнне; патушыць. Пагасіць лямпу. □ [Кавалёва] пагасіла агонь і лягла ў пакоіку з дзецьмі. Дуброўскі.

2. перан. Не даць развіцца (пра пачуцці, перажыванні і пад.). Пагасіць гнеў. □ Хай аднаму мне сэрца коле, Я пагашу ў душы свой боль. Прыходзька. Вейкі прыжмурыліся, пагасілі агонь нянавісці, які нечакана ўспыхнуў у самай глыбіні вачэй. Новікаў.

3. Спыніць дзеянне чаго‑н., ліквідаваць што‑н. Пагасіць паштовую ларку. Пагасіць аблігацыю. □ Асобам, якія маюць запазычанасць па абанементнай плаце, прапануецца неадкладна яе пагасіць. «Звязда».

4. Спец. Зменшыць сілу, дзеянне чаго‑н. Пагасіць парашут.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)