Жы́дкі ’вадзяністы, негусты, тонкі’. Рус. жи́дкий ’вадкі’, в.-луж. židki ’негусты’, н.-луж. žydki ’тс’, чэш. уст. židký ’вадкі’, славен. žídek ’негусты, вадкі, мяккі, слабы’, серб.-харв. жи́дак, жи̏дак ’негусты, тонкі (пра сцябло і да т. п.); балг. дыял. жѝтък ’вадзяністы, негусты’. Ц.-слав. жидъкъ ’вадкі’. Ст.-рус. жидкий ’негусты, вадкі’. Прасл. *židъkъ утворана з суф. прыметніка *‑ъk‑ (як салодкі і інш.). І.‑е. корань *g​eid(h) ’жыжа, гразь’: грэч. δεῖσα ’гразь’, арм. gēǰ ’рэдкі’. Покарны, 1, 469; Фасмер, 2, 53; БЕР, 1, 549. Непераканаўчыя паралелі з герм. і іншых і.-е. моў прыводзіў Младэнаў (160); цікавыя, але няпэўныя балт. паралелі (літ. giẽdrùs, giẽdras ’ясны, празрысты’) дае Махэк₂ (727): іх адносяць да і.-е. кораня *g​hei (Покарны, 1, 488; Фрэнкель, 128), сувязь з якім слав. кораня семантычна няпэўная. Прапанова Ваяна (BSL, 31, 44) пра суадносіны *židъkъ з *žica, *žila (семантычна вадкігнуткі) не абгрунтоўвалася.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чайI сущ., в разн. знач. чай, род. ча́ю м.; гарба́та, -ты ж.;

чай лугово́й бот. падбярэ́жнік, лугавы́ чай, лазані́ца, лазо́ўка, сцялу́ха;

цвето́чный чай кве́ткавая гарба́та;

зелёный чай зялёны чай (зялёная гарба́та);

кре́пкий, сла́бый чай мо́цны, слабы́ чай (мо́цная, слаба́я гарба́та);

пригласи́ть к ча́ю запрасі́ць на чай (гарба́ту);

дава́ть, брать на чай дава́ць, браць гасці́нца;

на ча́шку ча́я на ку́бак ча́ю (гарба́ты).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

dim

[dɪm]

1.

adj.

1) цьмя́ны, невыра́зны

a dim light — цьмя́нае сьвятло́

2) невыра́зны, нядо́бра ба́чны або́ чу́ты; няя́сны, не зусі́м зразуме́лы

a dim recollection — цьмя́ны ўспамі́н

3) слабы́ (зрок, слых, інтэле́кт)

dim-witted — прыдуркава́ты, умысло́ва запаво́лены

4) informal благі́, неспрыя́льны

to take a dim view of… — глядзе́ць пэсымісты́чна на…

2.

v.t.

прыцямня́ць; зацьмява́ць

dim the headlights — зьме́ншыць фа́ры

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

quality

[ˈkwɑ:ləti]

n., pl. -ties

1) уласьці́васьць, сво́масьць f.

One quality of iron is hardness — Адно́й з уласьці́васьцяў жале́за ёсьць цьвёрдасьць

2) я́касьць f.

She has many fine qualities — Яна́ ма́е шмат до́брых я́касьцяў

Look for quality rather than for quantity — Глядзі́ больш на я́касьць, чым на ко́лькасьць

3) гату́нак -ку m.

a poor quality of cloth — слабы́ гату́нак адзе́ньня

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

light4 [laɪt] adj.

1. лёгкі, няця́жкі;

light luggage лёгкі бага́ж

2. непаўнава́жкі

3. сла́бы; ці́хі (пра вецер, голас і да т.п.);

There was a light knock at the door. Пачуўся ціхі стук у дзверы.

4. лаго́дны;

a light sentence мя́ккі прысу́д

5. нямо́цны (пра віно, піва)

6. чу́йны, чу́ткі (пра сон)

7. несур’ёзны; легкаду́мны; бесклапо́тны;

light music лёгкая му́зыка

8. лёгкі, ры́хлы;

light soil ры́хлая гле́ба

9. нязна́чны, неісто́тны;

light remarks нязна́чныя заўва́гі;

He made light of the difficulties. Ён пераменшыў цяжкасці.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

thin1 [θɪn] adj.

1. то́нкі;

The line between success and failure is thin. Мяжа паміж поспехам і няўдачай хісткая.

2. худы́; то́нкі, танкля́вы;

grow thin пахудзе́ць

3. рэ́дкі; сла́бы; ненасы́чаны, разба́ўлены;

thin ale сла́бае пі́ва;

thin milk разве́дзенае малако́;

thin soup рэ́дкі суп

4. рэ́дкі;

thin hair рэ́дкія валасы́;

He’s going a bit thin on top. У яго ўжо ёсць невялікая лысіна.

5. малако́лькасны, нешматлі́кі;

The house is a bit thin tonight. Сёння ў тэатры даволі мала народу.

6. неперакана́ўчы, хі́сткі;

a thin excuse сла́бая, неперакана́ўчая адгаво́рка;

a thin story ба́йка, ка́зка;

That is too thin. Гэта шыта белымі ніткамі.

7. сла́бы; невялі́кі, нязна́чны;

(а) thin applause рэ́дкія апладысме́нты;

My patience is wearing thin. Маё цярпенне заканчваецца.

be skating/walking on thin ice ≅ хадзі́ць па лязе́;

have a thin skin быць танкаску́рым;

have a thin time (of it) перажыва́ць ця́жкія хвілі́ны, мець непрые́мнасці;

thin as a rail/as a rake/as a whipping post ≅ худы́ як шчэ́пка;

(be) thin on the ground нешматлі́кі; малако́лькасны;

vanish/disappear into thin air разве́яцца як імгла́/тума́н/дым; раста́ць як мро́іва

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Лаху́дра ’неахайны, апушчаны, дрэнна апрануты чалавек’ (Янк. II, Мат. Маг., Янк. БП; докш., Мат. Янк., КЭС, лаг.; жытк., КЭС; стаўб., Нар. сл., Юрч. Вытв.), ’неахайная, непрычасаная жанчына, дзяўчына’ (Шат., Бяльк., Яўс., Мат. Маладз.; драг., Нар. лекс.; трак., беласт., Сл. паўн.-зах.), ’абшарпаны, абадраны’ (міёр., З нар. сл.), ’скамечаная, парваная фуражка ці адзенне’ (Шат.), лаху́дры (мн.) ’валасы’ (б.-каш., глус., Мат. Маг., Мат. Гом.), лаху́тры ’скамечаная пасцель’ (Сл. паўн.-зах.), лахудры ’неахайны, няўклюдны’ (глус., Янк. II; хойн., Мат. Гом.), лахудрысты ’тс’ (Юрч. Вытв.). Рус. валаг., ярасл. лаху́дра ’абадранец’, ’жабрак’, ’хваравіты, слабы’, ’неахайны, непрыглядны’, тул. ’парванае, паношанае адзенне’, польск., малапольск., ц.-польск. łachudra, кацеўск. łachuder ’бедны чалавек у падраным убранні’. Паўн.-слав. словаскладанне łachu‑dьra з laxъ < лах (гл.) і derti > драць (гл.) ’абадранец’ (Слаўскі, 4, 409). Параўн. аналагічнае ўтварэнне лахтадрай (гл.). Менш імаверна ў Абнорскага (РФВ, 72, 380–382; 73, 347–349) і Фасмера (2, 468) — з лахон і кудри, а таксама ў Маркава (РФВ, 73, 103) — з мяркуемага фін. *laahutra ’няшчасны бадзяга’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паха́бны ’непрыстойны, бессаромны’ (ТСБМ). З і рус. поха́бный ’тс’, пск., цвяр. ’дрэнны, мізэрны’ (параўн. рус. ха́бить, рус.-ц.-слав. хабити, укр. оха́бити ’жаваць’, ц.-слав. похабъ ’вар’ят, дзікі’, польск. chaba ’кляча’, chaby ’косці, што вытыркаюцца з-пад скуры’, чэш. ochabiti ’знясіліць’, ochabnouti ’зрабіцца вялым’, паўд.-чэш. vochabnout ’змізарнець’, мар. ochápalý ’хворы’, ’напалоханы’, чэш. і славац. chabý ’вялы, млявы’, ’малы’, ’баязлівы’, славен. hábiti, серб.-харв. ха̏бити ’пашкоджваць, зношваць’, балг. хабя, изхабя ’псую’, ц.-слав. охабьнъ ’кепскі’. Прасл. xabъ, роднаснае да ст.-грэч. κωφός ’млявы, бездапаможны, нямоцны (пра стралу кепскага стралка)’, ’бязгучны, тупы на слых’ > ’глухі’, ’упалы духам’ > ’неразважлівы’, да літ. kàpti ’рабіцца млявым’ < і.-е. *kōphos (Махэк₂, 194–195), у якім k > x, а ‑b‑ з семантычна блізкага slabъслабы’. Пры гэтым ён указвае на нерэгулярнае і.-е. *ph. Младэнаў (664) і Петарсан (KZ, 47, 286) таксама звязваюць іх з і.-е. адпаведнікамі, якія абазначаюць цялесную слабасць: лац. hebes, арм. xul ’глухі’, але рэканструююць і.-е. *khābh‑/*qhōbl‑ ’знямоглы, абыякавы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пярха́ ’ношка на лапках пчалы’ (ЛА, 1), ’пылок (у кветках)’ (Ласт.), сюды ж пярхо́та ’перхаць’ (ЛА, 1). Апошняе не можа быць аддзелена ад пярхо́та ’сухі кашаль ад казытання ці раздражнення ў горле’ (Стан.), што да пе́рхаць ’пакашліваць’ (гл.). Той жа корань *pьrx‑ выступае і ў пе́рхаць ’дробныя лускавінкі ў валасах галавы’ (гл.), у семантыцы якіх аб’ядноўваюцца як сам выніковы працэс, так і тое, што яго выклікае. Параўн. таксама пярхля́к (пірхля́к) ’чалавек, які ўвесь час кашляе; фізічна слабы чалавек’ (Пан.; маладз., Янк. Мат.) і рус. дыял. перхля́к ’пухкі, падаючы снег’. Сюды ж пярха́ць ’кашляць’ (Юрч., Сл. ПЗБ, Жд.), параўн. укр. перха́ти ’тс’, рус. перха́ть ’пакашліваць’, польск. pierzchać ’сыпацца, лушчыцца (пра скуру)’ і пад., што, хутчэй за ўсё, маюць гукапераймальны (імітацыйны) характар, параўн. Фасмер, 3, 247. Да семантыкі параўн. польск. pierzch ’адлятаючы пыл’. Гл. таксама Банькоўскі, 2, 562; ЕСУМ, 4, 374; Траўтман, 206 (для славянскіх і балтыйскіх лексем прапануюцца тры агаласоўкі кораня *pьrx‑, *pъrx‑, *porx‑). Гл. пяршыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АСТЭНАСФЕ́РА

(ад грэч. asthenēs слабы + сфера),

Гутэнберга слой, слой паніжанай вязкасці ў верхняй мантыі Зямлі, які падсцілае літасферу. Вылучаюць па паменшанай скорасці праходжання сейсмічных хваляў і павышанай электраправоднасці адносна літасферы і астатняй мантыі. Астэнасфера складзена з перыдатытаў, рэчыва якіх знаходзіцца ў пластычным і вязкім стане, можа цячы і ствараць гідрастатычную раўнавагу (ізастазію). Пад акіянамі пашырана ўсюды з глыб. 50—70 км, пад кантынентамі адзначана з глыб. 80—100 км, найб. выразная — у тэктанічна актыўных зонах стараж. платформаў і пад маладымі платформамі. Пад астраўнымі дугамі астэнасфера шматслойная (поліастэнасфера). Рэчыва астэнасферы ў такіх структурах часткова расплаўлена (на 1—10%). Пад стабільнымі ўчасткамі стараж. шчытоў і дакембрыйскіх пліт выяўлена не ўсюды. Ніжняя мяжа астэнасферы знаходзіцца на глыб. 250—300 км (да 400 км). На тэр. Беларусі астэнасфера вылучаецца пад Беларускай антэклізай на глыб. 200—210 км (магутнасць 20—30 км) і пад Прыпяцкім прагінам на глыб. 90—100 км (магутнасць да 140 км). Рэчыва астэнасферы ўдзельнічае ў фарміраванні пакладаў карысных выкапняў, з ёй звязаны працэсы магматызму і метамарфізму.

Астэнасфера адкрыта ў 1914 Дж.Барэлам. Першае пацвярджэнне яе існавання атрымаў у 1926 Б.Гутэнберг (адсюль другая назва). Ён паказаў, што ў астэнасферы адбываюцца працэсы, якія выклікаюць гарызантальныя і вертыкальныя рухі блокаў літасферы.

Г.І.Каратаеў.

т. 2, с. 60

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)