Карму́шка1 ’пасуда для кармлення’, да корм (гл.).

Карму́шка2страва з халоднай вады, кусочкаў хлеба з соллю або цукрам’ (Сцяшк.), да папярэдняга.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВАЛО́ГА,

бел. традыцыйная страва; малочная поліўка (паранае малако, разведзенае вадой), з якой елі густы кісель. У пост або калі не было малака валогу рабілі з тоўчанага канаплянага семя. Яго залівалі вадой, шалупінне асядала на дно, а зверху адстойвалася валога — «бы малако». Валогу рабілі найчасцей у Цэнтр. Палессі. У некаторых раёнах Беларусі валога — закраса з масла (кашу «заваложвалі»).

т. 3, с. 483

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Нястра́ўнасць ’дрэннае страваванне’ (Гарэц., ТСБМ, Сл. ПЗБ), нестраўнось ’тс’ (Мядзв.), нястроўнасць ’тс’ (Сл. ЦРБ). Да стра́ва, страўнасць (гл.); магчыма, запазычана з польск. niestrawność ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Труся́нка ‘трасянка; страва з некалькі прадуктаў’ (ТС), трусю́ха ‘дробная салома’ (паст., Сл. ПЗБ). Утварэнні ад трусіць2, ‘растрасаць, змешваць’ аналагічна да трасянка1, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

curry

I [ˈkɜ:ri]

v.t. -ried, -rying

1) чы́сьціць, скрэ́бсьці (каня́)

2) дубі́ць ску́ру

3) біць, лупцава́ць

II [ˈkɜ:ri]

n., pl. -ries

1) ка́ры (прыпра́ва)

2) стра́ва з прыпра́ўкай ка́ры

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

куцця́, -і́, ж.

1. Урачыстая вячэра напярэдадні Каляд, Новага года, якая суправаджаецца варажбою, а таксама дзень, у які адбываецца гэта ўрачыстасць.

2. Каша з ячных і іншых круп як традыцыйная абрадавая страва беларусаў і іншых славянскіх народаў.

Багатая (шчодрая) куцця — гатавалася перад Новым годам; была мясная, багатая, каб і год быў багаты.

Посная (галодная) куцця — гатавалася напярэдадні Каляд і Вадохрышча без мяса і жывёльнага тлушчу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

папуры́

(фр. pot-pourri = літар. мешаная страва)

1) музычная п’еса, якая складаецца з урыўкаў розных агульнавядомых мелодый;

2) перан. мешаніна, сумесь розных рэчаў.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Квасо́к1 ’кісліца’. Гл. квасец.

Квасо́к2 ’шчаўе і страва з яго’ (Вешт., ТС), ’грыбны суп’ (Сцяшк.). Гл. квасок1.

Квасо́к3 ’квас’ (Бяльк.). Гл. квас.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Талало́й, тололо́й ’крык, шум, гам’, ’гармідар, беспарадак’ (ТС). Гл. талала. Сюды ж талалу́й ’вадкая мучная страва; балбатун, бесталковы чалавек’ (Касп.), ’дуркаваты чалавек’ (Шатал., Сл. рэг. лекс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

chill2 [tʃɪl] v. ахало́джваць, ахаладзі́ць; асту́джваць, астудзі́ць;

be chilled to the bone празя́бнуць/праме́рзнуць да са́мых ко́стак;

chill smb.’s enthusiasm ахало́джваць чый-н. энтузія́зм/запа́л;

chilled beef хало́дная я́лавічына (страва)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)