я́расны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Разлютаваны, які знаходзіцца ў стане моцнага гневу. Як пчолы з разбітага вулля Бароняцца ярасным роем, Так помсцяць за кроў, за разгулле Фашысцкім бандытам героі. Колас. // Які выражае гнеў, азлабленне. Яўген нахіліўся, згорбіўся, і шыя ў яго зрабілася барвовай, а ў чорных вачах запалаў ярасны бляск. Савіцкі. / у перан. ужыв. Пажылыя мужчыны, Угінаючы дол, Носяць палкія міны, Грузяць ярасны тол. Глебка.

2. Вельмі моцны, празмерны ў сваім праяўленні. Ішлі мы ў бой і яраснымі ўдарамі Крышылі інтэрвенцкія палкі. Гаўрусёў. Цераз Лявона бегалі сюды і туды людзі, ён чуў лаянку, удары, ярасныя выкрыкі і звон выбітых шыбаў. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Запа́с ’прыгатаванае на будучае’. Рус., укр. запа́с, польск. zapas ’тс’. Ст.-рус. запасъ ’запас’ (XV ст.). Параўн. польск. zapas, чэш., славац. zápas ’спаборніцтва’, серб.-харв. за̀пас ’тое, што ахапляецца адным закідам мярэжы’. Балг., макед. запас ’рэзерв’ (ваен.) < рус., БЕР, 1, 601. Серб.-харв. ад за̀пасати ’змяшчаць нешта вакол пояса’ (гл. пас1 ’пояс’), ’абкружаць’. Такога ж паходжання (ад ’брацца за пояс, пас’) чэш., славац., польск. Махэк₂, 709, Брукнер, 645. Рус. запас Праабражэнскі (1, 242; 2, 22), як і спасать, опасный, звязвае з пасти (гл. пасвіць), таксама Фасмер, 2, 78. Шанскі (2, З, 52) удакладняе: ад пасти ’берагчы, захоўваць’. Гэта магчыма. Аднак нельга выключаць і паходжання ўсх.-слав. і польск. слоў ад таго ж кораня пас ’пояс’: ’вогненны запас для агнястрэльнай зброі’ (адно са старажытных значэнняў), як і прыпас ’тое, што знаходзіцца за поясам’ з далейшым развіццём значэння. У карысць гэтага, між іншым рус. запас ’улоў з рыбалоўнай снасці’ (Даль).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́рацца, по́рыцца ’працаваць у хаце, па гаспадарцы’ (нараўл., Арх. ГУ; Сл. Брэс., Ян., ТС; брагін., Нар. словатв.), ’корпацца’ (Мат. Гом.), по́ранне ’работа на гаспадарцы’ (Ян.). Прасл. *porati sęзнаходзіцца ў руху’, параўн. укр. по́ратися ’працаваць, гаспадарыць, прыбіраць’, польск. porać się ’клапаціцца, круціцца ў працы, рабіць старанна і доўга’, чэш. párati se ’рабіць чорную, брудную работу’, чэш. дыял. párat se ’капашыцца, працаваць павольна’. Казлова (Регионализмы, 11) выводзіць з прасл. дыял. *porati ’дзейнічаць, рабіць’, рэканструяванага на базе н.-луж. poraś ’прывесці ў рух’ (Трубачоў, Серболуж. сб., 168); параўноўваюць з рус. отпо́р ’адпор, супраціў’, порно́й ’моцны, здаровы’, што ўзыходзіць да *perti (гл. перці), гл. Шустар-Шэўц, 2, 1134. Куркіна (Этимология–1994–1996, 53) выводзіць з *porati, ітэратыў да *porti ’пароць’ з далейшым развіццём ’нешта рабіць, займацца, корпацца’, што падаецца больш верагодным. Банькоўскі (2, 703–704) польск. porać się ’працаваць па дому’ лічыць запазычаннем з усх.-слав. Гл. таксама поркацца, поркаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́гаць, пры́гнуць ’скакаць, скокнуць’ (Бяльк.), прыга́ць ’тс’ (Янк. 2); таксама перан. пры́гацьзнаходзіцца ў перыядзе цечкі (пра карову)’ (чач., ЛА, 1). Агульная ўсходнебеларуская лакалізацыя зафіксаваных форм паказвае на запазычанне з рус. пры́гать. У рускай мове лічыцца ўласным утварэннем ад прасл. кораня *pryg‑ < *prūg‑, які з’яўляецца працягам і.-е. *preu̯‑/*prou̯‑/*prŭ‑ з фармантам ‑g‑ (Чарных, 2, 77). Без гэтага фарманта корань (часткова ў назалізаванай форме) рэалізуецца таксама ў назоўніку пружы́на, прыметніку пры́ткі1 (гл.), дзеяслоўнай аснове рус. пряг‑ (< *pręg‑, параўн. напрягать). Роднасныя неславянскія ўтварэнні знаходзяць перш за ўсё ў балтыйскіх мовах з пачатковым s‑: літ. sprùgti, (is)sprùkti, sprùkstu ’ўцячы, выслізнуць’, лат. sprùga, sprūgt, sprùku ’тс’ (Фасмер, 3, 390–391; Чарных, 2, 77; там жа гл. іншыя, больш далёкія паралелі і крытычны агляд папярэдняй літ-ры). Гл. таксама пры́жыць2.

Прыга́ць, пріга́ць ’прагна есці’ (жытк., Нар. словатв.; ТС). Дыялектны фанематычны варыянт дзеясловаў пра́гнуць, прэ́гці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рагаві́к1, рыгаві́к ’кроквіна на стыку двух бакоў страхі’ (Юрч.), ’вільчык; сноп саломы, прызначаны для крыцця вільчыка, спосаб пакрыцця страхі “ў вугал’” (віл., воран., гарад., шальч., Сл. ПЗБ), рогові́к ’вугал у страсе’ (ТС), ’палічка трохвугольнай формы’ (ТСБМ), ’асноўная частка сахі’, ’аснова плуга’ (шальч., ганц., Сл. ПЗБ), ’печыва спецыяльнай формы’ (лід., Сл. ПЗБ). Ад рог1 (гл.). Метафарычны перанос назвы па знешнім падабенстве.

Рагаві́к2 ’чорнае зярно ў жыце’ (палес., КЭС). Ад рог1, гл. ражкі.

Рагавік3 ’зуб мудрасці’ (Сцяшк.), ’металічны навугольнік для аконнай рамы’ (там жа). Ад рог2 ’вугал, кут’ (гл.), г. зн. ’які знаходзіцца на рагу, у куце’, параўн. кутні зуб ’зуб мудрасці’.

Рагаві́к4 ’клінок для адціскання сыру’ (Мат. Гом.), ’вышытая касынка’ (Сцяшк. Сл.). Да рог1 ’прадмет канічнай формы, клінападобны прадмет’, сюды ж рагавічо́к ’закуток у полі ці сенажаці сярод кустоў’ (Сцяшк. Сл.).

Рагаві́к5 ’жук-алень’ (віц., ЖНС). Да рог1, параўн. рагаль (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свая́к ‘той, хто знаходзіцца ў сваяцтве з кім-небудзь’, ‘швагер’ (ТСБМ, Нас., Шат., Гарэц., Др.-Падб., Сл. ПЗБ, Варл., Мат. Гом.), своя́к ‘тс’ (ТС), свая́кінь ‘тс’ (Мат. Гом.), ст.-бел. своякъ, сюды ж своя́чка (ТС), свая́кіня (Мат. Гом., Мат. Маг.) ‘сваячка; сястра жонкі’, свая́чына ‘сястра мужа’ (Ян., Мат. Гом.). Укр., рус. своя́к, ст.-рус. своякъ, польск. swojak ‘зямляк’, swak ‘сваяк’, в.-луж., н.-луж. swak, ст.-чэш. svak ‘сваяк’, славац. svák ‘муж цёткі’, серб.-харв. сво̏ја̑к, svȃk ‘муж сястры жонкі’, славен. svák ‘сваяк’, балг. дыял. сва́ко ‘швагер’, ‘пляменнік’. Прасл. *svojakъ ‘суродзіч’. Дэрыват ад прасл. *svojь ‘свой’ з суф. ‑акъ; гл. Фасмер, 3, 584; Трубачоў, История терм., 140 і наст.; у заходнеславянскіх і паўднёваславянскіх формах адбылося сцяжэнне галосных, гл. Сной₁, 621. Шустар-Шэўц (1382–1383) і БЕР (6, 533) рэканструююць прасл. *svakъ аналагічна *svatъ; Шаўр дапускае другаснае *svojak на базе аднаўлення сувязі з *svojь (Шаўр, Etymologie, 45).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

stake1 [steɪk] n.

1. кол, слуп, ты́чка, сто́йка;

set/drive stakes AmE сялі́цца на (пастая́ннае) ме́сца жыха́рства;

move/pull up stakes AmE перасяля́цца, здыма́цца з ме́сца;

be burnt at the stake быць спа́леным жывы́м (як па каранне)

2. pl. stakes ста́ўка, закла́д, ры́зыка;

play cards for stakes ігра́ць у ка́рты на гро́шы;

play for high stakes рызыкава́ць усі́м

be at stake быць паста́ўленым на ка́рту; знахо́дзіцца пад пагро́заю;

lay down/set smth. at (the) stakes ста́віць што-н. на ка́рту, рызыкава́ць чым-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

крыло́, -а́, мн. кры́лы і (з ліч. 2, 3, 4) крылы́, крыл і кры́лаў, н.

1. Орган лятання ў птушак, насякомых, а таксама некаторых млекакормячых.

К. качкі.

К. кажана.

2. Плоская паверхня самалёта, якая падтрымлівае яго ў паветры.

3. Лопасць ветранога млына або параходнага вінта.

4. Покрыўка над колам аўтамабіля, веласіпеда і пад. для засцярогі ад пырскаў вады і гразі.

5. Бакавы корпус або бакавая частка пабудовы.

Левае к. бальніцы.

6. Левая або правая частка строю, баявога парадку войска; фланг.

7. Крайняя (левая або правая) групоўка якой-н. арганізацыі.

Апусціць крылы — страціць энергію, бадзёрасць.

Пад крылом — пад чыёй-н. апекай (жыць, знаходзіцца і пад.).

Падрэзаць крылы — перашкодзіць каму-н. шырока разгарнуць сваю дзейнасць.

|| памянш. кры́льца, -а, мн. -ы, -аў, н. (да 1 знач.).

|| прым. кры́лавы, -ая, -ае (да 1—4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

свабо́дны, -ая, -ае.

1. Які карыстаецца свабодай, валодае незалежнасцю, суверэнны.

Свабодныя рэспублікі.

2. Незалежны, не звязаны ні з кім якімі-н. абавязкамі, адносінамі.

С. перакладчык.

С. мастак.

3. Які не ведае перашкод, абмежаванняў, не абмежаваны пэўнымі нормамі.

Рашучыя свабодныя паводзіны.

Свабодныя адносіны.

4. Які працякае, адбываецца лёгка, без замінак.

Свабоднае дыханне.

Свабодныя рухі рукамі.

Свабодна (прысл.) гаварыць на кітайскай мове.

5. Нікім або нічым не заняты; вольны.

Свабоднае месца ў партэры.

Свабодныя рукі (нічым не занятыя).

6. Не цесны.

Свабоднае паліто.

7. Прасторны, раскошны.

У тэатры прыгожа і свабодна (прысл.).

8. разм. Які не знаходзіцца ў дадзены момант у карыстанні.

Пакой с.

Свабодныя грошы.

9. Які ні да чаго не прымацаваны, ні з чым не злучаны.

С. канец ланцуга.

|| наз. свабо́днасць, -і, ж. (да 1, 3 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

патэнцыя́л

(с.-лац. potentialis = магчымы, ад лац. potentia = сіла)

1) сукупнасць наяўных сродкаў, магчымасцей у якой-н. галіне; эканамічны п. — эканамічныя магчымасці дзяржавы, якія могуць быць выкарыстаны для забеспячэння яе матэрыяльных патрэб;

ваенны п. — сукупнасць эканамічных, маральна-палітычных і ваенных рэсурсаў краіны, якія могуць быць выкарыстаны ёю для вядзення вайны;

2) велічыня, якая характарызуе запас энергіі цела, што знаходзіцца ў пэўным пункце поля (электрычнага, магнітнага і інш ).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)