ганаро́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які карыстаецца пашанай; пачэсны. Ганаровы госць.
2. Які даецца, прысвойваецца за вялікія заслугі. Ганаровая грамата. Ганаровае званне. // Які выбіраецца ў знак павагі, пашаны. Ганаровы прэзідыум. Ганаровы старшыня. // Які з’яўляецца выражэннем гонару, праводзіцца ў знак павагі. Ганаровая варта. Ганаровы прыём.
3. Які робіць гонар каму‑н. Ганаровае прызначэнне. Ганаровы абавязак. Ганаровая смерць. // Які не парушае годнасці каго‑, чаго‑н. Ганаровы мір.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ По́сець ’хвароба, пошасць’ (ТС). Імаверна, першаснае посесць ці поседзь (у фанетычным запісе слова адбілася аглушэнне канцавога зычнага) ад посе́сці ’набыць’ (ТС), параўн. польск. posiadać ’мець пры сабе’, адсюль посесць / поседзь ’набытая хвароба’; падобным чынам славен. nahod ’хвароба’ ’тое, што найшло, з’явілася’. Тады да сесці, сядаць (гл.). Параўн. таксама славен. дыял. pošast — тое, што і nahod ’хвароба, запаленне, насмарк, катар’, аналагічна, як і пошасць, утворана ад *pošedti, таксама каш. pošedło ’зараза’ (Куркіна, Диал. структура, 171). Не выключана таксама, што гэта эўфемізм ад *sětь ’госць’, параўн. рус. посетить ’наведаць’, ст.-сл. посѣтити ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зва́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад зваць.
2. у знач. прым. Які атрымаў запрашэнне; запрошаны. Званы госць. □ Прыйшоў не званы, ідзі не сланы. Прыказка.
3. у знач. прым. З запрошанымі гасцямі (пра вечар, абед і пад.). Званы абед.
•••
Так званы — а) як звычайна называюць. Злева ад нас праходзіў так званы гасцінец, абсаджаны стогадовымі бярозамі. Рунец; б) ужываецца для вырашэння іранічным або адмоўных адносін да каго‑, чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
налучы́цца, ‑лучуся, ‑лучышся, ‑лучыцца; зак.
Разм.
1. Сустрэцца, трапіцца. Налучыўся знаёмы ў дарозе. □ Я жыва сабраўся, дастаў з пячуры сваю дубінку, бо ў лесе мог налучыцца воўк. Колас. // Прыйсці (пераважна нечакана). Налучыўся госць пад поўнач.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Настаць, надысці. Налучыўся зручны выпадак. Налучыўся момант.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.); каму. Здарыцца з кім‑н. Хто баіцца, таму ўсё можа налучыцца. Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спаце́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Пакрыты потам; потны. Змораны, спацелы, я адчапіў бароны, каб ехаць на абед. Грамовіч. Жанчыны сядзяць на мяхах, выціраюць спацелыя твары. Асіпенка. Госць пачынае пацепваць плячыма, бо спацелая кашуля ліпне да цела. Карамазаў.
2. Пакрыты вільгаццю; запацелы. Макар працёр спацелую шыбу далоняй і прыпаў да рамы. Дуброўскі. Ужо не было чаго і рабіць, а брыгадзір Апанас Высеўка ўсё хадзіў між тых пахучых мэдлікаў ды спацелыя каласы гладзіў. Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выпадко́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які з’явіўся, узнік выпадкова, нечакана; непрадугледжаны. Выпадковы спадарожнік. Выпадковы госць.
2. Які адбываецца ад выпадку да выпадку, не заўсёды. Выпадковыя наведванні. Выпадковыя заработкі.
3. Не агавораны пэўнымі правіламі, патрабаваннямі. Выпадковы рэпертуар. Выпадковыя назіранні. // Пра чалавека, які займае якое‑н. месца беспадстаўна.
4. Не абумоўлены непасрэднай прычынай. Выпадковы поспех.
5. Учынены без намеру. [Ягупла].. сказаў у прысутнасці прафесара лішняе і хацеў цяпер, каб словы ягоныя прафесар прыняў як выпадковыя. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЫ́ЛІЧ Канстанцін Фёдаравіч
(1906, г. Івангорад Кінгісепскага р-на Ленінградскай вобл. — 27.9.1944),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1935). З 1925 у Бел. трэцім дзярж. драм. т-ры, з 1937 у БДТ-1 (т-р імя Я.Купалы). Яго мастацтва адметнае рамантычнай узнёсласцю, шчырасцю пачуццяў, тэмпераментам. Сярод роляў: Андрэй, Мастак, Паромшчык («Плытагоны», «Пінская мадонна», «Ганка» У.Галубка), Кастусь Каліноўскі (аднайм. п’еса Е.Міровіча), Мікола («Кацярына Жарнасек» М.Клімковіча), пан Ендрыхоўскі («Партызаны» К.Крапівы), сяржант Дроб (аднайм. п’еса Э.Самуйлёнка), Дон Жуан («Каменны госць» А.Пушкіна), Фердынанд («Каварства і каханне» Ф.Шылера). Як мастак аформіў спектаклі «Кастусь Каліноўскі» (1928), «Правакатар» М.Ірчана (1931). Загінуў у чыгуначнай катастрофе.
т. 3, с. 373
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
неспадзява́ны, ‑ая, ‑ае.
Нечаканы, непрадбачаны. Неспадзяваны госць. Неспадзяваная вестка. □ Прысутнасць на сходзе Мікалая Вайткевіча была для серадзіборцаў неспадзяванай. Пестрак. — Вашаму батальёну даручана абысці ворага з тылу і панесці першы неспадзяваны ўдар. Грахоўскі. // Які вельмі хутка ўзнік; раптоўны. Тут маці засмяялася, неспадзяваная здагадка мільгнула ў галаве. Кулакоўскі. Напад на [Лаўрэна] быў такі неспадзяваны, што ён нават не адбіваўся. Якімовіч. / у знач. наз. неспадзява́нае, ‑ага, н. І тут здарылася неспадзяванае. Федзя раптам падняўся з-за парты і пайшоў да дошкі. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пунсаве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1. Вылучацца сваім пунсовым колерам; быць пунсовым. Калі ў лесе кукуе зязюля, то на палянках пунсавеюць суніцы, а ў полі красуе і наліваецца колас. Няхай. Замест каменя на .. [магіле] стаіць фанерная піраміда з чырвонай зоркай і пунсавее, нібы пляма гарачай чалавечай крыві, невялічкі вянок з апошніх восеньскіх кветак. Сяргейчык. Шчокі Аніны пунсавелі заўсёды макавым цветам. Васілевіч.
2. Рабіцца пунсовым, чырвоным. Праз некалькі хвілін госць пунсавее мацней, як у дарозе на стрэчным ветры. Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фінансі́ст, ‑а, М ‑сце, м.
1. Спецыяліст па вядзенню фінансавых аперацый. Рахункавод у сельскагаспадарчай арцелі — люстра, фінансіст, кантроль! «Беларусь». // Спецыяліст у галіне фінансавых навук. І здзіўляўся стары фінансіст (ён так называў сваю прафесію), нават вельмі здзіўляўся, што гэты дзіўны юнак, гэты проста сялянскі сын.. смяецца з яго прапановы. Брыль.
2. Уладальнік фінансаў, капіталаў; капіталіст, банкір. Там у гасцінай сабралася невялікая кампанія: гаспадар дома,.. яго поўная млявая жонка,.. важны госць — амерыканскі палкоўнік, а больш правільна, — амерыканскі фінансіст у форме палкоўніка. Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)