Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 8-е выданне (правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

поджариваться

1) (подвергаться действию жара) падпякацца

падсмажвацца

падскварвацца

падпражвацца

2) перен. (находясь в жарком месте) падпякацца

3) страд. падпякацца

падсмажвацца

падскварвацца

падпражвацца

падпальвацца

см. поджаривать

поджаристый

падрумянены

(о мясе) добра падпечаны

добра падсмажаны

(о сале) добра падсквараны

(о кофе, семечках и т.п.) добра падпражаны

поджарить

совер.

1) (приготовить для еды) падпячы

(мясо) падсмажыць

(сало) падскварыць

(кофе, семечки и т.п.) падпражыць

2) перен. (на солнце) падпячы

поджариться

1) падпячыся

падсмажыцца

падскварыцца

падпражыцца

2) перен. падпячыся

см. поджариваться 1, 2

поджарка

жен. кул. разг.

1) (действие) смажанне, -ння ср.

2) (кушанье) смажанка, -кі жен., смажаніна, -ны жен.

поджарый

разг. хударлявы, сухарлявы

поджатие

1) (ног) падкурчванне, -ння ср., падгінанне, -ння ср.

(хвоста) падкурчванне, -ння ср., падцісканне, -ння ср., падтульванне, -ння ср.

(губ) сцісканне, -ння ср., стульванне, -ння ср., сцінанне, -ння ср.

2) (прижимание) разг. прыцісканне, -ння ср.

см. поджимать

поджатый

1) падкурчаны, падагнуты

падтулены

сціснуты, стулены, сцяты

2) прыціснуты

см. поджать I

II паджаты

см. поджать II

поджать

I совер.

1) (ноги) падкурчыць, мног. пападкурчваць, падагнуць, мног. пападгінаць

(хвост) падкурчыць, мног. пападкурчваць, падціснуць, мног. пападціскаць, падтуліць, мног. разг. пападтульваць

(губы) сціснуць, мног. пасціскаць, стуліць, сцяць

2) разг. прыціснуць, мног. папрыціскаць

см. поджимать

поджать хвост — падтуліць хвост

II совер. (сжать дополнительно) разг. паджаць

поджать пшеницу — паджаць пшаніцу

поджаться

совер.

1) (о ногах) падкурчыцца, падагнуцца

(о хвосте) падціснуцца, падкурчыцца, падтуліцца

(о губах) сціснуцца, стуліцца, сцяцца

2) (прижаться) разг. прыціснуцца