Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 8-е выданне (правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

счёсываться

1) (сниматься при чесании) счэсвацца

см. счесаться

2) страд. счэсвацца

часацца

здзірацца

см. счёсывать

счёт

муж.

1) (действие) лічэнне, -ння ср.

лік, род. ліку муж.

(подсчёт) падлік, -ку муж.

вести счёт деньгам — лічыць грошы

ребёнок знает счёт до ста — дзіця ведае лічэнне да ста (дзіця ўмее лічыць да ста)

2) бухг. рахунак, -нку муж.

лицевой счёт — асабовы рахунак

текущий счёт — бягучы рахунак

открыть счёт — адкрыць рахунак

3) (средства) кошт, род. кошту муж.

содержать на свой счёт — утрымліваць на свой кошт

4) спорт. лік, род. ліку муж.

счёт очков — лік ачкоў

в два счёта — як бачыш, у адзін момант

без счёту — безліч, без ліку

сбросить со счетов — скінуць з рахунку (разліку), не браць пад увагу

в конечном счёте — у канчатковым выніку

свести счёты — звесці разлікі (рахункі), расквітацца, паквітацца

в счёт — у лік

за счёт — за кошт

личные счёты — асабістыя рахункі

на свой счёт — на свой (кошт) рахунак

быть на хорошем счету — мець добрую рэпутацыю

терять счёт — губляць лік

что за счёты — ці варта лічыцца

сбиться со счёту — збіцца з ліку

счётно-аналитический

лічыльна-аналітычны

счётно-аналитическая машина — лічыльна-аналітычная машына

счётно-вычислительный

падлікова-вылічальны

счётно-вычислительная техника — падлікова-вылічальная тэхніка

счётно-клавишный

лічыльна-клавішны

счётно-машинный

лічыльна-машынны

счётно-пишущий

прил. лічыльна-пішучы

счётно-решающий

прил. лічыльна-рашаючы

счётно-решающее устройство — лічыльна-рашаючая прылада

счётно-суммирующий

прил. лічыльна-падсумоўваючы

счётный

1) (служащий для счёта) падліковы

лічыльны

счётная комиссия — падліковая камісія

счётная машина — лічыльная машына

счётная линейка — лічыльная лінейка

2) (счетоводный) рахунковы

счётные книги — рахунковыя кнігі

счётный работник — рахунковы работнік