Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 8-е выданне (правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

предстоящий

1) прич. які (што) мае быць, які (што) павінен быць, які (што) будзе

які (што) мае адбыцца

які (што) чакае (чакаецца)

які (што) прадбачыцца

предстоящие выборы — выбары, якія (што) маюць (павінны) быць, якія (што) будуць, якія (што) павінны адбыцца

предстоящие ему неприятности — непрыемнасці, якія (што) яго чакаюць

предстоящее путешествие — падарожжа, якое (што) прадбачыцца (чакаецца)

2) прил. (будущий) будучы

(последующий) наступны

предстоящая встреча уполномоченных — будучая сустрэча ўпаўнаважаных

предстоящий сезон — наступны сезон

в предстоящем году — у наступным годзе

предсъездовский

перадз’ездаўскі

предтеча

муж., жен. книжн. уст., высок. папярэднік, -ка муж.

предторговый

перадгандлёвы

предубедить

совер. уст. (настроить) настроіць (прадузята)

(внушить предубеждение) пасеяць (выклікаць) прадузятую (няправільную) думку (погляд, перакананне)

(убедить заранее) пераканаць наперад

предубеждать

несовер. уст. настройваць (прадузята)

сеяць (выклікаць) прадузятую (няправільную) думку (погляд, перакананне)

пераконваць наперад

предубеждение

ср. прадузятая думка (погляд, перакананасць)

прадузятасць, -ці жен.

предубеждённость

жен. прадузятая думка (погляд, перакананасць)

прадузятасць, -ці жен.

предубеждённый

(прадузята) настроены

перакананы наперад

прадузяты

предуборочный

с.-х. перадуборачны