холецистогра́фия мед. халецыстагра́фія, -фіі ж.
холецистэктоми́я мед. халецыстэктамі́я, -мі́і ж.
холи́зм филос. халі́зм, -му м.
хо́лить несов. пяле́гаваць, пе́сціць, дагляда́ць;
хо́литься страд. пяле́гавацца, пе́сціцца, дагляда́цца.
хо́лка ж. (часть шеи) ка́рак, -рка м., обл. га́гавіца, -цы ж.;
ло́шадь наби́ла хо́лку конь наму́ляў ка́рак;
◊
намы́лить (намя́ть) хо́лку даць ды́хту; у каршэ́нь даць; грымака́ (кухталя́, кухталёў) даць.
холм узго́рак, -рка м., паго́рак, -рка м.; (среди низин) груд, род. гру́да м.; (насыпанный) капе́ц, -пца́ м.;
холмик уменьш. узго́рачак, -чка м., паго́рачак, -чка м.; грудо́к, -дка́ м.; (насыпанный) капе́ц, -пца́ м.;
холми́стость узго́ркаватасць, -ці ж.;