Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

маргари́новый маргары́навы.

маргари́тка бот. стакро́тка, -кі ж., маргары́тка, -кі ж.

маргина́лии мн., книжн. маргіна́ліі, -лій;

маргина́лия ед. маргіна́лія, -ліі ж.;

маргина́льный маргіна́льны.

ма́рево ср.

1. (мираж) міра́ж, -жу м.;

2. (тёплые испарения от земли) ма́рыва, -ва ср.; (дымка) ды́мка, -кі ж.; смуга́, -гі́ ж.; імгла́, -лы́ ж., ма́рыва, -ва ср.

ма́ревые мн., сущ., бот. лебядо́выя, -вых.

ма́ревыйI ма́рыўны;

ма́ревое о́блако ма́рыўнае во́блака.

ма́ревыйII (к марьIII) лебядо́вы.

маре́ль сад. марэ́ль, -лі ж.