Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

малоэффекти́вность малаэфекты́ўнасць, -ці ж.;

малоэффекти́вный малаэфекты́ўны.

мало-ма́льски нареч., разг. хоць тро́хі, хоць крыху́; больш-менш.

ма́ло-пома́лу нареч., разг. ма́ла-пама́лу; памале́ньку; (понемногу) патро́ху; (постепенно) паступо́ва.

ма́лыйI прил. малы́; (меньшего размера, чем нужно) замалы́; (небольшой) невялі́кі; (мелкий) дро́бны;

ма́лая бу́ква мала́я лі́тара;

ма́лая ско́рость мала́я ху́ткасць (ско́расць);

са́мое ма́лое са́ма менш, са́ма ме́ней;

ма́лый ход мор. малы́ ход;

мал мала́ ме́ньше адзі́н пад адны́м;

от ма́ла до вели́ка ад мало́га да вялі́кага;

стар и мал стары́ і малы́;

с (от) ма́лых лет зма́лку, з мале́нства, з малы́х год;

без ма́лого без не́чага, (почти) ледзь не, ама́ль, траха́ не;

за ма́лым де́ло ста́ло за малы́м спра́ва ста́ла.

ма́лыйII сущ.

1. (молодой человек, юноша, подросток) хло́пец, -пца м., хлапчы́на, -ны м.;

2. (мужчина, человек) разг. хло́пец, -пца м.;

ма́лый с голово́й хло́пец з галаво́й;

3. (слуга, лакей) уст. слуга́, -гі́ м., лаке́й, -ке́я м.

малы́ш малы́ш, -ша́ м.;

малы́шка малы́шка, -кі ж.;

малы́шовый разг. малышо́вы;

малышо́к ласк. малышо́к, -шка́ м.