Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

fachura

ж. жарг. спецыяліст, прафесіянал, эксперт; спец

facjata

ж.

1. гл. facjatka;

2. жарг. твар, фізіяномія; морда, мурло, пыса;

spuchnięta facjata — апухлая фізіяномія

facjatka

facjat|ka

ж. мансарда;

mieszkać na ~ce — жыць у мансардзе

facsimile

н. нескл. факсіміле

fafrać

незак. груб. мармытаць

fafuła

ж. расцяпа, разявака, цюхцяй, целяпень, цяцера

fagas

м.

1. лакей, лёкай;

2. падхалім, прыхвасцень, падлізнік; падпявала, паслугач

fagasować

незак. komu падхалімнічаць перад кім; падлізвацца да каго; прыслужваць каму

fagocista

м. фагатыст

fagot, ~tu

fago|t

м. муз. фагот;

grać na ~cie — іграць на фагоце