Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

rusznikarz

м. збройнік

ruszt, ~u

м. каласніковыя краты;

mięso z ~u — смажанае на кратах мяса

rusztowanie

н.

1. рыштаванне;

2. уст. эшафот

ruszyć

rusz|yć

зак.

1. крануць, зачапіць;

2. паварушыць;

nie ~ył palcem — пальцам не паварухнуў;

3. рушыць, крануцца з месца;

pociąg ~ył — цягнік рушыў;

lody ~yły — лёд рушыў;

fabryka ~yła — завод уступіў у строй;

ani ruszyć! — ні з месца!

ruszyć się

зак. рушыцца, крануцца, паварушыцца

Ruś

гіст. Русь

ruta

ж. бат. рута (Ruta L.)

rutenista

м.

1. украініст;

2. беларусіст

rutenizm, ~u

м. лінгв. украінізм

rutyna

rutyn|a

ж.

1. руціна;

2. навык