Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

два, двух, двум, двума, (аб) двух, м. і н., дзве, дзвюх, дзвюм, дзвюма, (аб) дзвюх, ж., ліч. кольк.

1. Лік 2. Два разы па два — чатыры. Напісаць лічбу два. // Колькасць 2. Два алоўкі. Дзве дарогі. ▪ За аднаго бітага двух нябітых даюць. Прыказка. З аднаго вала дзвюх шкур не дзяруць. Прыказка.

2. Тое, што і двойка (у 2 знач.).

•••

Двух слоў не звяжа гл. звязаць.

Забіць двух зайцоў гл. забіць 1.

За два (тры і пад.) крокі гл. крок.

На два словы гл. слова.

На два франты гл. фронт.

Не магчы (не ўмець) звязаць двух слоў гл. магчы.

Не раз і не два гл. раз.

Ні два ні паўтара — пра што‑н. няпэўнае, неакрэсленае; ні тое, ні сёе.

Пагнацца за двума зайцамі гл. пагнацца.

Палка з двума канцамі гл. палка.

Паміж двух агнёў гл. агонь.

Раз-два і гатова гл. раз.

Служыць двум багам гл. служыць.

У два канцы гл. канец.

У двух словах гл. слова.

Як двойчы два (чатыры) гл. двойчы.

Як дзве каплі вады гл. капля.

дваенне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. дваіць і стан паводле знач. дзеясл. дваіцца.

двайны, ‑ая, ‑ое.

1. У два разы большы; падвоены. Двайны расход. Двайная плата. ▪ У гэты дзень было двайное свята — дзень выбараў супаў з 45‑годдзем устанаўлення Савецкай улады ў горадзе. «Звязда».

2. Які складаецца з двух аднародных ці падобных прадметаў, частак. Двайное дно. ▪ Жыжка прадзеў левую руку праз двайны раменны повад вуздэчкі, каб не выпусціць жарабка. Ермаловіч.

3. Які праяўляецца ў двух відах, формах. Яны вялі старанна прадуманае двайное жыццё. Гамолка.

•••

Двайная бухгалтэрыя гл. бухгалтэрыя.

двайняты, ‑нят; адз. няма.

Двое дзяцей, адначасова народжаных адной маці; блізняты.

двайнік 1, ‑а, м.

Чалавек або прадмет, які мае поўнае ці надта блізкае падабенства з другім чалавекам або прадметам. — Ці не той, — думаў тым часам Сцяпан, углядаючыся ў твар галоўнага інжынера.. — Сустракаюцца ж падобныя адзін на аднаго людзі, двайнікі... Гроднеў.

двайнік 2, ‑а, м.

Разм. Двухпудовая гіра.

дванаццаты, ‑ая, ‑ае.

Ліч. парадк. да дванаццаць. Дванаццатая гадзіна. Дванаццаты кіламетр.

дванаццацера, ‑ых, ліч. зб.

Дванаццаць (падліковага значэння не мае, ужываецца з назоўнікамі мужчынскага, ніякага або агульнага роду, якія абазначаюць асоб, маладых істот, а таксама з назоўнікамі, якія маюць толькі мн. лік і з асабовымі займеннікамі ў мн. ліку). У іх было дванаццацера дзяцей. Дванаццацера сутак.

дванаццаць, ‑і, ліч. кольк.

Лік 12. Тры разы па чатыры — дванаццаць. // Колькасць 12. Дванаццаць гадзін. Па дванаццаць рублёў. ▪ Група коннікаў, чалавек дванаццаць, ехала асобна, шчыльна вбітаю кучкаю. Колас.

дванаццацігадовы, ‑ая, ‑ае.

1. Узростам у дванаццаць год. Першы ліст .. [Галіна Пятроўна] напісала ў Маскву маме і свайму дванаццацігадоваму сыну Валерыку. Шамякін.

2. Працягласцю ў дванаццаць год. Дванаццацігадовы перапынак у працы.

дванаццаціперсны, ‑ая.

У выразе: дванаццаціперсная кішка гл. кішка.