два, двух, двум, двума, (аб) двух, м. і н., дзве, дзвюх, дзвюм, дзвюма, (аб) дзвюх, ж., ліч. кольк.

1. Лік 2. Два разы па два — чатыры. Напісаць лічбу два. // Колькасць 2. Два алоўкі. Дзве дарогі. ▪ За аднаго бітага двух нябітых даюць. Прыказка. З аднаго вала дзвюх шкур не дзяруць. Прыказка.

2. Тое, што і двойка (у 2 знач.).

•••

Двух слоў не звяжа гл. звязаць.

Забіць двух зайцоў гл. забіць 1.

За два (тры і пад.) крокі гл. крок.

На два словы гл. слова.

На два франты гл. фронт.

Не магчы (не ўмець) звязаць двух слоў гл. магчы.

Не раз і не два гл. раз.

Ні два ні паўтара — пра што‑н. няпэўнае, неакрэсленае; ні тое, ні сёе.

Пагнацца за двума зайцамі гл. пагнацца.

Палка з двума канцамі гл. палка.

Паміж двух агнёў гл. агонь.

Раз-два і гатова гл. раз.

Служыць двум багам гл. служыць.

У два канцы гл. канец.

У двух словах гл. слова.

Як двойчы два (чатыры) гл. двойчы.

Як дзве каплі вады гл. капля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)