Пла́та 1 ’выплата, узнагарода за працу, службу ці за атрыманую рэч’, ’грашовая кампенсацыя’ (ТСБМ, Яруш., Сл. ПЗБ, ТС, Бяльк., Варл., Сцяшк. Сл.), укр. пла́та, рус. пла́та, польск. płaca (< *plat‑ja) ’від аплаты ў судзе’ (XV ст.), пазней ’плата за працу’, старое płata ’аплата’, в.-луж. płata ’плата, плацеж’, чэш. pláce, plat, славац. pláca, plat, славен. plȃt узнагарода’, pláča ’жалаванне’, серб.-харв. пла́та, пла́ћа ’плата, заробак’, макед., балг. плата ’тс’. Прасл. *plata, *platja, утворанае ад *platiti (Банькоўскі, 2, 615), якое ад *platъ > плат 1 (гл.), было запазычана ў прагерм. мову (Мартынаў, Язык, 23–24). Паводле Фасмера (3, 274), ад *plata ўтворана *platiti.
Пла́та 2 ’гатунак са скуры каніны’ (Касп.), рус. дыял. плат ’моцная скура для ботаў, якая не прапускае ваду’, польск. płat ’кавалак скуры’. Развіліся з плат 1 (гл.) ’кавалак палатна’. Канец слова — пад уплывам ску́ра.
Пе́нсія, пэ́нсія, пэ́нсыя ’штомесячнае грашовае забеспячэнне ў старасці, заработная плата’ (ТСБМ, Яруш., Сл. ПЗБ), ’жалаванне, узнагарода’ (Шпіл.). З польск. pensja, penzja ’сталае гадавое жалаванне, плата’, якое з лац. pēnsio ’ўзнагароджанне, плата, плацеж’.
Пераймо́ ’узнагарода, плата за знойдзенае (рэч), або за перанятую скаціну’ (Нас., Гарэц., Чач., Шат., Касп.; Нік. Напаў.), пірайма́ ’тс’ (Варл.), перэймо́ ’своеасаблівы выкуп на вясковым вяселлі’ (Растарг.); укр. харк. пере́йма ’узнагарода за злоўленае на рацэ’, рус. пере́йма ’плата за аддадзеную знаходку’. У гэтым значэнні — усх.-слав. лексема. Аднак, прыняўшы пад увагу іншыя значэнні ўкр., рус. пере́йма, польск. przejm, przejma ’перарванне, перагародка; папярочка паміж бэлькамі ці кроквамі’, н.-луж. pśejma ’перагародка; шчыліна; перашыек, праліў’, славен. prejèm ’прыём, атрыманне’, prejémek, prejémki ’заробак, плата’, можна меркаваць пра прасл. *per‑jьmъ/*per‑jьma/*per‑jьmo. Да перайма́ць (гл.). Сюды ж пі́рійма ’наперарэз’ (Юрч. СНЛ).
Палу́чка ’заработная плата’ (ТСБМ). Новае запазычанне з рус. разм. полу́чка ’тс’. Дзеяслоў палуча́ць ’атрымліваць’, палучы́ць ’атрымаць’, відаць, таксама з рус. получи́ть.
◎ Перасу́дак (пірясу́дык) ’паўторны суд’ (Юрч. СНС). Ст.-бел. пересудь ’судовая пошліна; плата суддзі і падсудку за разгляд справы’, у значэнні ’паўторны судовы разбор’ вядома з 1229 г. Да пера- і суд (гл.). Параўн. польск. przesądzić ’асудзіць паўторна’.
◎ Пэнс ’урок, навука’: гето тоби тне, в другій разь не будеш такь дзёгаць (Нас.). Няясна, магчыма, звязана з пэнся ’плата, утрыманне’ (Шат.), пенсія, пенсія ’пенсія’ (Сл. ПЗБ), псраносна ’ўзнагарода, адплата’ (гл. пенсія); фанетыка сведчыць пра запазычанасць (< польск. pensja ’ўтрыманне духоўнай асобы, якая не прыпісала да пэўнай функцыі’ з лац. pensus адpendere ’важыць’, перан. ’плаціць’).
◎ Прада́жа ’продаж’ (Др.-Падб., Сл. ПЗБ), ст.-бел. продажа ’грашовая пеня за злачынства, за нанясенне ран; пакаранне продажам’, рус. продажа ’продаж’, ст.-рус. продажа ’продаж; штраф за злачынства’. Прасл. *pro‑dadi̯a. ад pro‑ і dat і* г. зн. ’плата за тое, што некаму дадзену’ (Праабражэнскі, 2, 129; Патабня, РФВ З, 181; Фасмер, 3, 372).
Паме́р ’велічыня чаго-н. у адным або некалькіх вымярэннях; ступень, развіцця, велічыня, маштаб якой-н. з’явы, здарэння і г. д.’ (ТСБМ), ’плата натурай за памол’ (ТС, Мат. Гом.), паме́ра ’вымярэнне зямлі’ (Нас., Гарэц.). Укр. помі́р ’вымярэнне зямлі’, польск. pomiar ’вымярэнне, абмер, прамер’, чэш. poměr ’адносіны’, славац. pomer ’адносіны; сувязь’, серб.-харв. pómer ’зрушэнне, ссоўванне’. Аддзеяслоўны дэрыват ад памерыць < мерыць (гл.). З прычыны розніцы ў семантыцы, відаць, самастойныя ўтварэнні ў розных славянскіх мовах.
Працэ́нт ’сотая доля ліку’, ’даход за кожныя сто рублёў капіталу’, ’плата за пазыку’ (ТСБМ), про́цэнт ’тс’ (Нас.), працэ́нты ’надзел сенакосу ў разлік за працу ў калгасе’ (Сцяшк. Сл.). Як сведчыць націск, праз рус. проце́нт з ням. Prozent, якое, у сваю чаргу, з італ. per cento, якое потым набыла лацінізіраваную форму pro cento ’за сто’ (аб рус. слове гл. Фасмер, 3, 386, з літ-рай). Форма про́цэнт у Насовіча з польск. procent ’працэнт’, хаця параўн. рус. пар. про́цент ’працэнт’. Пра гісторыю слова ў беларускай мове гл. Дода, Тэрм. бюлетэнь, 1, 42–45.
Па́ства ’пасьба’ (ТСБМ, Грыг.; Нік. Очерки; рас., докш., Сл. ПЗБ), ’выпас кароў’, ’плата пастуху’ (Мат. Гом.), ’паша’ (в.-дзв., Шатал.). Укр. па́ства ’пасьба’, рус. пск., цвяр., паства́ ’пара года, калі можна пасвіць скаціну’, ст.-рус. паства ’чарада’, ’паша’, польск., ст.-польск. pastwa ’паша, корм’, ’пасьба’, н.-, в.-луж. pastwa ’выган, луг’, чэш. pastva ’пасьба скаціны’, славац. pastva ’тс’, ’паша’, славен. pȃstva ’выган’, серб.-харв. устар. паства, макед. паства, балг. паство. Прасл. pastva, утворанае ад дзеяслова pasti > па́сці (гл.) пры дапамозе суфікса ‑tva (Брукнер, 398), як modlitva. Сюды ж па́ства ’парафіяне, веруючыя якой-н. царквы’ (ТСБМ), якое праз ц.-слав. са ст.-слав. паства ’тс’.