Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

*Падха́пваць, подхапваць ’прасяваць зерне праз рашато’ (Выг. дыс., ТС). Гл. хапаць.

Пашасну́ць ’пахістаць’ (Нас.). Да па‑ і шастаць ’хістаць, калыхаць’, якое (як і ўкр. шастати, рус. шистать ’веяць зерне’, польск. szastać ’рухацца з шумам’), паводле Праабражэнскага, (Труды ИРЯ, 1, 90) з’яўляецца гукаперайманнем.

Пала́ць1 ’гарэць яркім полымем; ярка свяціцца’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Шат., Касп., ТС, Сл. ПЗБ). Польск. połać ’тс’, чэш. plapolati ’гарэць, палымнець’. Роднасныя паліць, полымя (гл.). Гл. таксама Махэк₂, 429 і наст.

Пала́ць2 ’ачышчаць абмалочанае або абтоўчанае зерне ад мякіны і пылу пры дапамозе маленькіх начовак’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ, Шн., Мат. Гом.), пола́ць (Выг.), пало́ць ’тс’ (Нар. лекс.). Рус. пола́ть, пола́ю ’веяць зерне’, укр. пала́ти ’тс’, польск. pałać, opalać ’веяць’, в.-луж. płoć, płoju ’тс’, н.-луж. hopałka ’веялка’, славац. opalať ’веяць зерне; махаць, калыхацца, гойдацца’, славен. pláti, poljem ’хістаць, калыхаць’. Махэк (429) адрознівае ў прасл. polti, poljǫ (параўн. славен. і луж. формы) і palati, palajǫ. Роднаснымі лічацца палова, палоць (Фасмер, 3, 307), а таксама літ. pìlti, pilù ’ліць, сыпаць’ з іншым вакалізмам (гл. Траўтман, 213). Аб бел. слове гл. яшчэ Выгонная, Лекс. Палесся, 80.

Падчыні́ць ’падсыпаць мукі ў цеста перад замесам’ (Вешт.), падчыняць ’падсяваць; адсяваць пры дапамозе рэшата дробную Мякіну ад зерня’ (Шатал.). Гл. чыніць. Дзеяслоў вельмі шырокага семантычнага аб’ёму; што датычыць прыведзеных тут значэнняў, параўн. рус. расчинять ’замешваць цеста, ставіць, тварыць’, серб.-харв. чинити ’прасейваць зерне’, славен. činiti ’прасейваць (цераз сіта)’.