Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ра́нда і ранда́ ’арэнда’ (Нас., Байк. і Некр., Гарэц.), рэ́нда ’тс’ (Бяльк.), ’шынок’ (Нас., Касп.), сюды ж рандава́ць ’арандаваць’ (Нас.), ранда́р, ранда́тар ’наймальнік, арандатар; карчмар’ (Нас., Байк. і Некр., Сержп. Прык., Юрч.). Праз польск. arenda, arendować (у сучаснай польскай мове часцей dzierżawa, dzierżawić, dzierżawca) з с.-лац. ar(r)endare < лац. reddō/reddere ’атрыманае аддаць’ > arrendaплата за год’ (Брукнер, 6; Саднік-Айцэтмюлер, 1, 25). У беларускай мове вядомы таксама варыянт ланда́р (Сержп. Казкі) з распадабненнем зычных. Значэне ’шынок’, параўн. да гэтага укр. ора́нда ’тракцір’, рус. смал. ра́нда/ра́ндо ’кабак’, вынікае са спосабу ўтрымання такіх месц праз арандаванне (Фасмер, 3, 442). Барысава (Бел.-рус. ізал., 10–12) рэгіянальнае (бел.-смал.) ранда ’шынок, карчма’ лічыць семантычнай інавацыяй на базе літ. randá/rendá ’арэнда’, што цяжка давесці. Сюды ж рандо́ўля ’стан арэнды; здача ў арэнду’, рандоўства ’ўтрыманне арэнды’, рандо́ўшчык, рандо́ўшчыца ’арандатар, арандатарка’ (Нас.).

По́садзь ’від падаткаў у ВКЛ з 1484 г.’, ст.-бел. поседь, посѣдь, укр. посідь, польск. posadź (з 1632 г.) ’тс’. Няма падставы меркаваць, што слова прыйшло з літ. posėdis ’тс’ (так Яблонскіс, гл. Непакупны, Мовознавство, 1970, 6, 30; Лаўчутэ, Балтизмы, 94), хутчэй, наадварот: утварэнне пры дапамозе прыстаўкі *po‑ (гл. по-) ад кораня *sěsti < *sědti з семантыкай ’уласнасць, маёмасць, набытак’, параўн. посе́сці ’сесці, заняць месца; атрымаць’ (ТС). Паводле ЕСУМ (4, 535), укр. по́сід ’уласнасць, валоданне’ — калька з польск. posiadać ’мець, валодаць’, што ўзнікла на базе лац. possideo ’валодаю, маю’, роднаснага posiadać ’сесці, заняць месца’, што, паводле Банькоўскага (2, 711), калькуе ням. bezitzen; фанетыка пад уплывам пасадзіць/posadzić, параўн. таксама славац. posadnť ’ахапіць, завалодаць’. Прыстаўка па‑ (по- po-) часта ўжываецца для ўтварэння назваў аплаты — бел. паземшчына, рус. подать, польск. pogłówne, славац. poplatok ’абавязковая плата’. Параўн. пасаг, посах2 (гл.).

Нагарода ’ўзнагарода’ (Нас.); za naharódaju za trudý wiérniecsa (Пятк. 2); ст.-бел. нагарода і нагрода (апошняе з польск., гл. Булыка, Лекс. запазыч., 203); укр. нагорода, рус. награда (< ц.-слав., гл. Фасмер, 3, 37), польск. nagroda, чэш. náhrada ’замена’, славен. nagrada, серб.-харв. на̏града, балг. награ́да, макед. награда. Аддзеяслоўнае ўтварэнне, першапачаткова *nagorditi, на думку Міклашыча (74) — ’узнагародзіць горадам’, што лічыцца непераканаўчым; Фасмер (3, 37) і Трубачоў (там жа) звязваюць з ’накласці кучай’, параўн. рус. нагородить; Бязлай (2, 212) праз славен. graja ’рэпутацыя’, grajati ’праслаўляць’ (j < dj) звязвае з літ. gar̃dinti ’паведаміць, абвясціць’, роднасным ст.-інд. gir‑ ’слава, гонар’, лац. grates ’хвала’ і інш. Сумніцельна вывядзенне з *gheld‑ (ням. vergelten ’узнагароджваць, даваць плату’), пры гэтым бел. і ўкр. паўнагалосныя формы тлумачацца другасным збліжэннем з горад (Махэк₂, 388). Брукнер лічыў усх.-слав. словы паланізмамі, а ўзнікненне значэння ’дар, плата’ лакалізаваў на польскай тэрыторыі, першапачаткова праз стадыю ’ўзвесці, узнавіць разбуранае’ — ’замяніць’ — ’кампенсаваць страты’ — ’заплаціць’; усё да grodzić ’будаваць, гарадзіць’ (Брукнер, 353).

Ловы, лоў ’лоўля, паляванне без агнястрэльнай і халоднай зброі’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Бяльк.; навагр., віл., Сл. ПЗБ), ст.-бел. ловы ’рыбалоўныя месцы’, ’паляванне (месца)’. Укр. лов, лови, рус. лов, ловы, польск. łowy, ст.-польск. łów, каш. łȯw, н.- і в.-луж. low, чэш. lov, славац. lov, lovу, славен. lòv, серб.-харв. ло̏в, макед. лов, lof, lófuvi, балг. лов, ловът, ст.-слав. ловъ. Прасл. lovъ ’лаўленне, хапанне, лоўля звяроў, птушак, рыб’, роднаснае з літ. lãvynti ’развіваць, практыкаваць’, lavùs ’лоўкі, спрытны, кемлівы’, ст.-грэч. атычн. λεία ’здабыча’ (*λᾱϜιᾱ), дарычн. λᾱία, ληίς ’тс’, лац. lucrum ’выйгрыш’, ст.-ірл. lōg, lūag, lūachплата, узнагарода’, гоц., ст.-ісл. laun ’тс’, ірл. fo‑lad ’багацце’. І.‑е. *lau‑ ’лавіць, атрымліваць здабычу’ (Бернекер, 1, 735; Покарны, 655; Траўтман, 153; Фасмер, 2, 508; Слаўскі, 5, 238; Скок, 2, 320–321). Інакш Махэк₂, 342, які выводзіць слова lovъ з polovъ, якое з polovati (параўн. славац. poľovati, бел. палява́ць, а таксама ст.-грэч. παλεύω ’завабліваю птушак у сетку’. Непераканаўча.

Патра́ва1, потра́ва ’знішчэнне травы, пасеваў жывёлай’ (ТСБМ, Нас., Грыг., Мядзв., Касп., ТС; лаг., в.-дзв., Сл. ПЗБ), брэсц. потра́вляный ’з’едзены’ (Сл. Брэс.). Рус. потрава ’патрава’, ст.-рус. потравити ’паспасваць пасевы’, серб.-харв. по̏тра ’тс’. Да трава (гл.) < прасл. trava, якое спачатку абазначала ’харч, страву для людзей’, корм для жывёлы’, а пасля ’трава’, ’пэўныя віды траў’ (Брукнер, 575; Скок, 3, 494), а ’корм для чалавека’ — страва (гл.). Лексема trava — аддзеяслоўнае ўтварэнне (ад truti, trovǫ, як slava < sluti, slovǫ). Пазней ад trava ўтварылася traviti: польск. trawić ’знішчаць’, ’выдаваць’, ’ператраўляць’, ’цкаваць’ і інш., а таксама іншая ступень чаргавання — серб.-ц.-слав. трыти, трыѭ ’церці, сцірацца’, балг. три́я ’тру, выціраю’, ц.-слав. троути ’знішчаць’. З traviti пры дапамозе прыстаўкі па‑/по‑ і ўтварыліся патраві́ць ’знішчыць’, патра́ва ’знішчэнне’.

Патра́ва2 ’страва, ежа (пераважна з травы)’ (ТСБМ, Мядзв., Яруш., Шпіл., Гарэц., Касп., Сцяшк., Сл. ПЗБ, ТС), ’вадкая ежа’ (Сл. ПЗБ), ’скаромная ежа’ (Шн. 3), ’вараная (гатаваная) ежа’ (Нас.), ’блюда’ (бяроз., Сл. Брэс.). Укр. потра́ва ’ежа, блюда’, рус. зах., калуж.-маск. потрава ’страва, ежа’, якое Даль (3, 934) выводзіць з польскі ст.-рус. потрава ’збіранне сена, корму’; польск. potrawa ’ежа, блюда’, potraw ’атава (трава)’; чэш., славац. potrava ’ежа, харчаванне’, ’прадукты’, ’корм (для жывёлы)’, серб.-харв. по̀травнинаплата за выпас’. Да патраві́ць, якое з po‑traviti ’ператравіць, ужыць’, ’карміць травой’, ’знішчаць’. Гл. таксама патра́ва1.

Каляда́ ’даўнейшы абрад хаджэння па хатах у калядныя вечары з віншаваннем, велічальнымі песнямі’ (БРС, ТСБМ, Гарэц., Нас.; Сержп. Грам.), ’царкоўнае хрысціянскае свята нараджэння Хрыста, якое адзначалася 25 снежня па ст. ст. і ў наступныя дні да вадохрышча’ (Сцяшк.), каляда ’калядны вечар, куцця’ (Сл. паўн.-зах., Шат.), каляда посная, каляды ’свята нараджэння Хрыста’ (ТСБМ, Бяльк., Гарэц., навагр., КЭС; Нік. Очерки., Мядзв., Нас., Сержп. Прымхі, Сл. паўн.-зах.; Сцяшк., Чач., Шат.), каляда ’песня, якая спяваецца падчас гэтага абраду’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.) ’прадукты, якія дарылі ў час каляд’ (ТСБМ, Мал., Сл. паўн.-зах., ТС), ’плата свяшчэнніку за хрэсны ход у час каляд’ (Нас.), параўн. яшчэ ў Радчанкі: «Ой панъ иде, коляду несе, Три куски сала, чтобъ коза встала», ’хвост вяпрука, які вараць на куццю і ядуць у «багатую каляду»’ (Сцяц., Нар.), ’вяпрук, якога колюць на каляды, туша яго’ (зах.-бел.: Жд. 2; Сцяц. Нар.; Сцяшк., Янк. I). Таксама сустракаецца ў песнях (параўн. у Насовіча: «Ехала коляда, колядуючи… Пошла коляда по лёду, разсыпала коледа коляду…» і Радчанкі: «Ишла коляда с конца в конец, Зайшла коляда к Ивану…»), што дало падставу Сержпутоўскаму пісаць пра персаніфікацыю каляды: раней Шпілеўскі адзначаў: каляда ’бог весялосці і радасці’ (Архіў АН СССР, фонд Сразнеўскага). У Насовіча яшчэ коледа ў выразе збор‑коледа ’пра розныя рэчы, сабраныя ў адну купу’. Форма коляды адзначаецца ў Сл. паўн.-зах. і Растаргуевым (з Косіч?), барыс. зафіксавана форма калёды (Сл. паўн.-зах.). Укр. коляда ’свята нараджэння Хрыста, калі пяюць калядныя несці’, ’песні ў калядны вечар’, ’падарунак каляднікам за песні’, рус. коляда ’свята нараджэння Хрыста, калі ходзяць па дамах і пяюць калядныя песні’, ’вечар напярэдадні каляд’, а таксама ’абрадавая песня’, ’падарункі і грошы каляднікам за песні’ смал., калуж., наўг., кур., арл. ’вяпрук, якога колюць па каляды’ (геаграфія невядомая) і шэраг іншых, польск. kolęda ’калядная песня’, ’навагодні або калядны падарунак’, ’адведванне веруючых ксяндзом’, дыял. і ст.-польск. ’хаджэнне па хатах з песнямі і збіранне дароў’, шэраг іншых значэнняў, славін.-каш. kaląda ’калядная песня’, ’абрад хаджэння па хатах з песнямі’, н.-луж. уст. koloda ’навагодні падарунак’, чэш. koleda ’калядная песня’, таксама ’час, калі пяюць калядныя песні’, ’падарунак каляднікам, падарунак на Новы год’, славац. koleda ’калядная песня, якую пяюць на Новы год’, славен. kalę́da ’абрад, свята, калі ходзяць па хатах з музыкаў і песнямі; пры гэтым збіраюцца падарункі’, адзначаецца і форма ’куцця (вечар)’, дыял. kòlēňde ’навагодні падарунак’, серб. ко̀леда, коле́да ’калядаванне, хаджэнне на хатах з песнямі’, макед. коледа ’калядаванне, куцця (вечар), свята нараджэння Хрыста’, балг. коляда, коленда, коледа ’каляды’ (у Герава і ў дадатках да слоўніка), ст.-слав. калѧда ’calendae’ (’навагодняе свята’). Прасл. kolęda запазычанне з лац. calendae ’першы дзень месяца’, першапачаткова, відаць, свята, звязанае з пачаткам года, паколькі даўнія рымскія святы «календы» адзначалі з 1 па 5 студзеня, далей у сувязі з хрысціянскім уплывам адносна да свята нараджэння Хрыста (гл. Трубачоў, Эт. сл., 10, 135). Міклашыч (24) выказваў меркаванне аб пачатковым распаўсюджванні ў славян Паноніі; праславянскае паходжанне як быццам пацвярджаецца шэрагам фактаў, але не вельмі надзейна. Распаўсюджанне слова на ўсходнеславянскай тэрыторыі сведчыць, магчыма, аб познім характары. Параўн. і Дзясніцкая, Слав. языкозн., 329–332, дзе мяркуецца аб пранікненні балканскай назвы на захад і ўсход славянскага свету.