Спадзява́цца ‘мець надзею’ (ТСБМ, Шымк. Собр., Касп., Федар. 4, Ласт., Растарг., Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), сподзева́цца ‘тс’ (ТС), сподзе́цца ‘тс’ (там жа), спадзява́нне, спадзе́я ‘надзея’ (Нас., Ласт.). З польск. spodziewać się ‘тс’, якое з s‑po‑dziewać; аб корані гл. надзея. Карскі (1, 339) меркаваў пра ўстаўку ‑в‑ у сярэдзіне слова.
Скон ‘момант наступлення смерці’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Стан., Мат. Гом., Растарг.). Да канаць, кон (гл.).
Смо́рад ‘смурод, непрыемны пах’ (Байк. і Некр., Ласт., Гарэц., Растарг.), смо́род ‘тс’ (ТС, Рам. 6). Гл. смурод.
Супярэ́чыць ’не згаджацца, працівіцца’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт., Бяльк.), суперэ́чыць ’ставіцца адмоўна’ (ТС). Да пярэчыць, гл.
Стано́ўчы ‘дадатны’, ‘які заслугоўвае адабрэння’ (ТСБМ), ‘рашучы’ (Ласт.). Польск. stanowczy ‘рашучы, катэгарычны’ < stanowić ‘станавіць’. Беларускае, відаць, з польскай.
Су́кал ’скрыўленне, выгіб’ (Ласт.). Паводле аўтара слоўніка, ад сучы́ць ’скручваць’ (там жа, 103), гл. сукаць ’круціць’ і сукол.
Сця́гры ’цуглі’ (Ласт.). Відаць, да сцягнуць (гл.) з рэдкай суфіксацыяй; рэальнасць слова Ластоўскі ілюструе цытатай з невядомай крыніцы.
Скасава́ць ‘адмяніць, ліквідаваць’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Байк. і Некр.), ‘ліквідаваць, знішчыць’ (Касп., Сл. ПЗБ, Бяльк., ТС). Да касаваць (гл.).
Струткі́ ‘пласт з трубачак пад мякаццю грыбной шапачкі’ (Ласт., Сярж.–Яшк.), струтчакі́ ‘трубчастыя грыбы’ (там жа). Да трут, гл.
Ско́чка ‘блыха’ (ТСБМ, Ласт., Сцяшк., Бір. дыс., Байк. і Некр., Жд. 1, Сержп. Прымхі). Да скочыць, скакаць, з суф. ‑к(а).