Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu

Тае́чка ’прыяцелька’ (Ласт.), ’сяброўка’ (Мат. Гом.), та́ічка ’таварышка, кума’ (Бяльк.). Гл. тайка.

Туру́н, мн. л. туруны́, турунты́ ‘затор лёду на рацэ’ (Ласт.). Не ясна.

Тамба́к ’сплаў медзі з цынкам, бронза’ (Байк. і Некр., Ласт., Нас.). Гл. тампак.

То́ўхаць ’штурхаць’ (Ласт., Шат.), ’непакоіць напамінам’ (Юрч. Сін.), ’пульсаваць’ (пух., Сл. ПЗБ), тоўх — пра лёгкае штурханне ў грудзі, у бок (полац., Нар. лекс.), таўха́ць, таўка́ць ’злёгку штурхаць’ (Юрч.), сюды ж то́ўхала ’той, хто штурхаецца’ (Шат.), то́ўхнуцца ’штурхнуцца’ (Ласт.). Гл. таўхаць, можна дапусціць уплыў дзеясловаў піхаць, штурхаць, гл.

Тулі́чны ‘прысутны’ (Ласт.). Магчыма, штучнае ўтварэнне па ўзоры тубы́льскі, дыял. тубы́льны ‘мясцовы, тутэйшы’ (гл. тубылец) — ту2 (гл.) і лічны ‘шматлікі’ (гл.), хутчэй ‘наяўны’ ад рус. быть налицо ‘быць у наяўнасці’; аўтарскі наватвор, каб пазбегнуць «барбарызма» прысу́тны (гл. прысутнічаць), які «павінен быць безумоўна адкінуты як нязгодны з духам мовы» (Ласт, 555).

Трыга́н ‘трыножак’ (Ласт.). Адзінкавая фіксацыя, магчыма, сведчыць пра штучнае паходжанне слова — ад тры (гл.) і таган (гл.).

Таза́к ’партупея; рэмень праз плячо для нашэння шаблі’ (Ласт.). Запазычанне, параўн. ст.-цюрк. tušaɣ ’путы’ (параўн. Анікін, 561).

Траўле́нне ‘страваванне, ператраўліванне ежы’ (Гарэц., Ласт.), ‘спасванне (жывёлай)’ (Некр. і Байк.), ‘атрута’ (віл., Сл. ПЗБ). Да траві́ць1,2 (гл.).

Трасава́ць ‘дрэсіраваць’ (Ласт.). З польск. tresovać ‘тс’, варыянт dresovać, з ням. dressieren ‘тс’ да франц. dresser ‘тс’ (ЕСУМ, 5, 631).

Трысве́чнік ‘падсвечнік для трох свечак’ (Ласт., Адм.), трысве́чнік ‘тс’ (Некр. і Байк.). Калька грэч. τριχ ήριον ‘тс’, гл. трыкір ‘тс’.