Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

for the love of

дзе́ля чаго́-н.

for the most part, on the most part

перава́жна, у бо́льшасьці

for the present

на гэ́ты раз, паку́ль што

for the time being

паку́ль што, да пары́ да ча́су, тымчасо́ва

fossil

[ˈfɑ:səl]

1.

n.

1) вы́капень -ня m.

2) скамяне́лыя парэ́шткі зьвяро́ў ці расьлі́наў

3) старамо́дны, адста́лы чалаве́к

4) Obsol. мінэра́льны вы́капень

2.

adj.

1) скамяне́лы, выкапнёвы; вы́капаны зь зямлі́

2) старамо́дны, дапато́пны

- fossil fuel

fossil fuel

ву́галь, на́фта або́ прыро́дны газ

foster

[ˈfɑ:stər]

1.

v.t.

1) падтры́мваць (надзе́ю), спрыя́ць ро́сту або́ разьвіцьцю́; заахво́чваць

2) дагляда́ць зь любо́ўю, дба́ць; пе́сьціць

3) гадава́ць; выхо́ўваць; узгадо́ўваць, дагляда́ць

2.

adj.

прыёмны, няро́дны (пра дзіця́)

foster son, foster daughter — прыёмыш -а m.& f.

foul

[faʊl]

1.

adj.

1) сьмярдзю́чы; бру́дны, запэ́цканы, карэ́лы, нячы́сты

2) ні́зкі, по́длы, нікчэ́мны

3) непрысто́йны, бры́дкі

foul language — бры́дкія сло́вы, ла́янка

4) несумле́нны

a foul play — несумле́нная гульня́, ашука́нства n.

5) заблы́таны (вяро́ўка, я́кар)

6) заткну́ты (чым-н.)

7) неспрыя́льны, благі́, бу́рны (пра надво́р’е)

a foul wind — ве́цер у твар

8) паро́слы во́дарасьцямі або́ ра́кавінкамі (пра дно карабля́)

9) informal ве́льмі непрые́мны, агі́дны, гі́дкі

2.

v.

1) пэ́цкаць

2) ганьбіць, зьнеслаўля́ць

3) сутыка́цца з чым

4) заблы́твацца, зачапля́цца

5) затыка́ць (-ца)

found

I [faʊnd]

v.t., p.t. and p.p. of find

II [faʊnd]

v.t.

1) засно́ўваць; адчыня́ць

to found the university — адчыні́ць унівэрсытэ́т

2) абапіра́ць; абгрунто́ўваць

3) будава́ць (на мо́цнай падста́ве)

III [faʊnd]

v.t. Tech.

расплаўля́ць (мэта́л); ліць, адліва́ць о́рму)

foundation

[faʊnˈdeɪʃən]

n.

1) фунда́мэнт -а m.; падму́рак -ка m.

2) абгрунтава́ньне n.; падста́ва f.

3) заснава́ньне n.

4) арганіза́цыя, устано́ва, фунда́цыя f.

5) фонд, да́дзены на ўстано́ву

foundation garments — жано́чыя гарсэ́ты, паясы́