Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

abbey

[ˈæbi]

v.t.

аба́цтва n., манасты́р -а́ m.

abbot

[ˈæbət]

n.

аба́т -а, ігу́мен -а m., кіраўні́к манастыра́

abbreviate

[əˈbri:vieɪt]

v.

1) скарача́ць

2) скарача́цца

abbreviation

[ə,bri:viˈeɪʃən]

n.

скарачэ́ньне n. (сло́ва); скаро́т -у m.

A.B.C. book

леманта́р, буква́р -а́ m.

ABCs

[,eibi:ˈsi:z]

n. pl.

1) абэцэ́да f., альфабэ́т -у m.

2) пачатко́выя ве́ды; асно́вы pl.

to master the ABC’s of swimming — апанава́ць асно́вы пла́ваньня

abdicate

[ˈæbdɪkeɪt]

v.

1) абдыкава́ць; адмаўля́цца

The king abdicated his throne — Каро́ль адмо́віўся ад тро́ну

2) адыхо́дзіць

Those who abdicate life socially, will soon abdicate from life itself — Ты́я, што адыхо́дзяць ад грама́дзкага жыцьця́, ху́тка ады́йдуць ад само́га жыцьця́

abdication

[,æbdɪˈkeɪʃən]

n.

абдыка́цыя f.; адмаўле́ньне ад паса́ды

abdomen

[ˈæbdəmən]

n.

1) Anat., Zool. чэ́рава, бру́ха n.; жыво́т -ата́ m.

2) брушна́я по́ласьць f.

3) бру́шка (у чле́ністано́гіх) n.

abdominal

[æbˈdɑ:mɪnəl]

adj.

брушны́

the abdominal muscles — брушны́я му́скулы