Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

adjust

[əˈdʒʌst]

1.

v.t.

1) дапасо́ўваць, дастасо́ўваць

2) папраўля́ць; упарадко́ўваць; настаўля́ць; урэгулёўваць

to adjust a radio dial — наста́віць радыё

3) пагаджа́ць; зала́джваць

to adjust a difference of opinion — пагадзі́ць спрэ́чку

4) ацэ́ньваць (шкоду, страты)

2.

v.i.

прызвыча́йвацца; дастасо́ўвацца

Freshmen soon adjust to school life — Навічкі́ ху́тка прывыка́юць да шко́льнага жыцьця́

adjustable

[əˈdʒʌstəbəl]

adj.

1) дапасава́льны

2) рухо́мы

an adjustable bookshelf — рухо́мая кні́жная палі́ца

adjustment

[əˈdʒʌstmənt]

n.

1) датарнава́ньне, дастасава́ньне n.

an adjustment to village life — дастасава́ньне да жыцьця́ на вёсцы

2) рэгуля́цыя f.

a tone adjustment on the radio — рэгуля́цыя то́ну ў ра́дыё

3) ула́джаньне, пагадне́ньне n.

an out-of-court adjustment of a claim for damages — палюбо́ўнае ўла́джаньне прэтэ́нзіі за шко́ду

4) дапасава́ньне цаны́, зьні́жка f.

adjutancy

[ˈædʒʊtənsi]

n.

ад'юта́нцтва n.а́нг або́ паса́да ад’юта́нта)

adjutant

[ˈædʒʊtənt]

n.

1) ад’юта́нт -а m.

2) асыстэ́нт -а, засту́пнік -а, памага́ты -ага m.

adjutant general

1) нача́льнік адміністрацы́йнай упра́вы сухазе́мных во́йскаў

2) Brit. генэра́л адміністрацы́йнай слу́жбы

admeasure

[ædˈmeʒər]

v.t.

адме́рваць, выдзяля́ць

administer

[ədˈmɪnɪstər]

1.

v.t.

1) ве́сьці (спра́вы), кірава́ць, зага́дваць, адміністрава́ць

to administer one’s household — ве́сьці сваю́ ха́тнюю гаспада́рку

2) дава́ць, выдава́ць, раздава́ць

The doctor administered an anesthetic to the patient — До́ктар даў пацые́нту абязбо́львальны сро́дак

3) кантралява́ць, стабілізава́ць цэ́ны або́ зарабо́ткі

2.

v.i. Law

выко́нваць абавя́зкі адміністра́тара або апякуна́

- administer an oath

administer an oath

падво́дзіць пад прыся́гу

administration

[əd,mɪnɪˈstreɪʃən]

n.

1) зага́дваньне, вядзе́ньне; кірава́ньне n.

2) кіраўні́цтва n., адміністра́цыя f.

3) дава́ньне, удзяля́ньне n.

the administration of aid to refugees — дава́ньне дапамо́гі ўцекача́м