Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

Прадмова Скарачэнні Кніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

regarding

[rɪˈgɑ:rdɪŋ]

prep.

нако́нт каго́-чаго́, пра каго́-што

a prophecy regarding the future — прадказа́ньні нако́нт бу́дучыні

regardless

[rɪˈgɑ:rdləs]

1.

adj. (of)

які́ не зважа́е на і́ншых, безува́жлівы

2.

adv.

безува́жліва; ня гле́дзячы на каго́-што

regards

прывіта́ньні, пажада́ньні

he sends his regards — ён перадае́ прывіта́ньні

with best regards — з найле́пшымі пажада́ньнямі

regatta

[rɪˈgætə]

n.

рэга́та f.

regency

[ˈri:dʒənsi]

n., pl. -cies

рэ́генцтва n.; рэ́генты pl.

regenerate

1. [rɪˈdʒenərət]

adj.

адро́джаны

2. [rɪˈdʒenəreɪt]

v.

1) адраджа́ць

2) паляпша́ць мара́льны стан

3) адраста́ць

regeneration

[rɪ,dʒenəˈreɪʃən]

n.

1) адраджэ́ньне (мара́льнае ці духо́вае)

2) рэгенэра́цыя f.

regent

[ˈri:dʒənt]

n.

1) рэ́гент -а m., рэ́гентка f.

2) член унівэрсытэ́цкае ра́ды

regime

[rəˈʒi:m]

n.

рэжы́м -у m.

regimen

[ˈredʒɪmən]

n.

пара́дак -ку m., рэжы́м -у m.; дые́та f.