Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

flourishing

[ˈflɜ:rɪʃɪŋ]

adj.

здаро́вы; квітне́ючы, пы́шны, бліску́чы

a flourishing garden — пы́шна разро́слы гаро́д

a flourishing career — бліску́чая кар’е́ра

flout

[flaʊt]

1.

v.t.

1) пагарджа́ць; не прыма́ць пад ува́гу

The foolish boy flouted his mother’s advice — Неразу́мны хлапе́ц ня прыня́ў пад ува́гу пара́ду свае́ ма́ці

2) высьме́йваць, абсьме́йваць

2.

v.i.

кпіць, насьміха́цца

3.

n.

зьнява́га f.; кпі́ны pl., насьме́шкі pl., насьміха́ньні pl.

flow

[floʊ]

1.

v.i.

1) цячы́, струме́ніцца; лі́цца; плы́сьці (пра раку́)

to flow through — праплыва́ць

to flow into — уплыва́ць, уцяка́ць, уліва́цца (пра раку́)

2) лёгка спада́ць, сплыва́ць (пра валасы́, во́пратку)

3) быць бага́тым або́ по́ўным празь верх

4) прыбыва́ць; падыма́цца (пра прыплы́ў)

2.

v.t.

ліць; заліва́ць, затапля́ць

3.

n.

1) плынь f. (ракі́), цячэ́ньне n.

flow of blood — крывацёк -у m.

2) пато́к -у m. (і сьлёзаў, сло́ваў); струме́нь -я m., руча́й-я́ m.

3) прыплы́ў, прылі́ў -ву m.о́ра)

4) паво́дка f., разьлі́ў -ву m.

the flows of the Nile — разьлі́вы Ні́лу

flower

[ˈflaʊr]

1.

n.

1) кра́ска, кра́сачка f., dim.; кве́тка, кве́тачка f., dim.; кве́ткавая расьлі́на

2) краса́ f., цьвет -у m. (найле́пшая ча́стка)

3) ро́сквіт -у m.

in the flower of life — у ро́сквіце жыцьця́

2.

v.i.

1) цьвісьці́, красава́ць; квітне́ць

2) быць у ро́сквіце (у найле́пшым ста́не)

3.

v.t.

прыбіра́ць, аздабля́ць кве́ткамі

4.

adj.

кве́ткавы

flower seeds — кве́ткавае насе́ньне

- flower bed

- in flower

flower bed

клю́мба

flower girl

1) мала́я дзяўчы́нка ў вясе́льным картэ́жы

2) кве́тачніца, гандля́рка кве́ткамі

flower show

выста́ва кве́так

flowering

[ˈflaʊərɪŋ]

1.

adj.

квітне́ючы, квіту́чы, які́ цьвіце́

2.

n.

цьвіце́ньне, красава́ньне n. (збо́жжа), дасьпява́ньне n.

flowerpot

[ˈflaʊrpɑ:t]

n.

вазо́н -а m.

flowery

[ˈflaʊri]

adj.

1) усы́паны кве́ткамі

2) квяці́сты (стыль, мо́ва)

3) квяці́сты, у кве́ткі (ткані́на)