Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

whisk

[hwɪsk]

1.

v.t.

1) зьмята́ць; зма́хваць

2) зьбіва́ць (я́йкі, сьмята́ну)

2.

v.i.

шмы́гаць

The mouse whisked into its hole — Мыш шмыгну́ла ў но́рку

3.

n.

1) лёгкі, жва́вы рух, узма́х -у m.

2) ве́нічак -ка m., мяцёлка f.

3) калато́ўка (для зьбіва́ньня)

- whisk away

- whiskers

whisk away

паімча́ць

whisker

[ˈhwɪskər]

n.

1) валасі́на

2) ву́сы (у ката́, ты́гра)

whiskered

[ˈhwɪskərd]

adj.

1) з бакенба́рдамі або́ ба́камі

2) з ву́самі (пра зьвяро́ў)

whiskers

pl.

бакенба́рды, ба́кі pl.

whiskey

[ˈhwɪski]

n., pl. -kies

ві́скі n.

whisper

[ˈhwɪspər]

1.

v.

1) шапта́ць

2) гавары́ць пад сакрэ́там, шапта́цца

it is whispered that his health is failing — Хо́дзяць чу́ткі, што ў яго́ здаро́ўе падупада́е

3) шапаце́ць; шамаце́ць

The wind whispered in the trees — Ве́цер шапаце́ў у дрэ́вах

2.

n.

1) шэпт -у m., шапта́ньне n.

to speak in a whisper — гавары́ць шэ́птам

2) шапаце́ньне n., шо́рах -у m.

whist

[hwɪst]

n.

віст -у m. (гульня́ ў ка́рты)

whistle

[ˈhwɪsəl]

1.

v.i.

1) сьвіста́ць

2) сьвіста́ць у сьвісто́к

3) клі́каць, сыгналізава́ць або́ кірава́ць сьві́стам або́ сьвістко́м

The police officer whistled the automobile to stop — Паліцыя́нт сьвістко́м спыні́ў аўтамабі́ль

4) высьві́стваць

to whistle a tune — высьві́стваць мэлёдыю

2.

n.

1) сьвіст -у m., сьвісто́к -ка́ m. (гук)

2) сьвісто́к -ка́ m. (інструмэ́нт)

- whistle for

- whistle in the dark

- wet one’s whistle

whistle for

informal

чака́ць надарэ́мна