Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

voluminous

[vəˈlu:mɪnəs]

adj.

1) абшы́рны, прасто́рны

2) шматтамо́вы (пра твор)

3) пло́дны, пладлі́вы (пра пісьме́ньніка)

voluntarily

[ˈvɑ:lənterəli]

adv.

добраахво́тна, па сваёй во́лі

voluntary

[ˈvɑ:lənteri]

1.

adj.

1) добраахво́тны

voluntary contributions — добраахво́тныя ахвярава́ньні

2) непрыму́шаны

a voluntary confession — непрыму́шанае прызна́ньне

3) сьве́дамы, наўмы́сны

voluntary manslaughter — наўмы́снае забо́йства

4) Physiol. адво́льны

voluntary muscles — му́скулы адво́льных ру́хаў

2.

n., pl. -taries

1) добраахво́тны ўчы́нак, добраахво́тная пра́ца

2) добраахво́тнік -а m.

volunteer

[,vɑ:lənˈtɪr]

1.

n.

1) добраахво́тнік -а m.

2) Bot. самасе́йка f.; самасе́й -ю m.

2.

v.i.

1) прапанава́ць (сваю́ паслу́гу); вызыва́цца, бра́цца добраахво́тна

He volunteered to do the job — Ён узя́ўся зрабі́ць гэ́тую рабо́ту

2) пайсьці́ добраахво́тнікам на вайско́вую слу́жбу

3.

adj.

1) добраахво́тніцкі

a volunteer fire department — добраахво́тніцкая пажа́рная дружы́на

2) добраахво́тны

voluptuary

[vəˈlʌptʃueri]

n., pl. -aries

юрлі́вец -ўца m.

voluptuous

[vəˈlʌptʃuəs]

adj.

юрлі́вы

voluptuousness

[vəˈlʌptʃuəsnəs]

n.

юрлі́васьць f.

volute

[vəˈlu:t]

1.

n.

1) сьпіра́ль f.; скру́так -ка m.

2) Archit. валю́та f.

3) Zool. сьпіра́льная ра́кавінка (сьлімака́)

2.

adj.

скру́чаны; сьпіра́льны

a volute spring — сьпіра́льная спружы́на