Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

qualify

[ˈkwɑ:lɪfaɪ]

v.

1) рабі́ць адпаве́дным, кваліфікава́ць (-ца)

2) зьмякча́ць; тро́ху зьмяня́ць; абмяжо́ўваць

3) азнача́ць

Adverbs qualify verbs — Прысло́ўі паясьня́юць дзеясло́вы

qualitative

[ˈkwɑ:ləteɪtɪv]

adj.

я́касны

quality

[ˈkwɑ:ləti]

n., pl. -ties

1) уласьці́васьць, сво́масьць f.

One quality of iron is hardness — Адно́й з уласьці́васьцяў жале́за ёсьць цьвёрдасьць

2) я́касьць f.

She has many fine qualities — Яна́ ма́е шмат до́брых я́касьцяў

Look for quality rather than for quantity — Глядзі́ больш на я́касьць, чым на ко́лькасьць

3) гату́нак -ку m.

a poor quality of cloth — слабы́ гату́нак адзе́ньня

quandary

[ˈkwɑ:ndəri]

n.

цяжко́е стано́вішча, дыле́ма f.

quantitative

[ˈkwɑ:ntəteɪtɪv]

adj.

1) ко́лькасны

2) які́ мо́жна зьме́раць

quantity

[ˈkwɑ:ntəti]

n., pl. -ties

1) ко́лькасьць f.

2) вялі́кая ко́лькасьць

The baker buys flour in quantity — Пе́кар купля́е муку ў вялі́кай ко́лькасьці

She owns quantities of books — Яна́ ма́е мно́ства кні́гаў

3) (у му́зыцы) даўжыня́ но́ты

quarantine

[ˈkwɔrənti:n]

1.

n.

каранты́н -у m.

2.

v.i.

наклада́ць каранты́н

quarelsomeness

[ˈkwɑ:rəlsəmnəs]

n.

сварлі́васьць f., зва́дніцтва n.

quarrel

[ˈkwɑ:rəl]

1.

n.

сва́рка, зва́дка, зва́да f.

to seek a quarrel — шука́ць сва́ркі

to make up a quarrel — пагадзі́цца

2.

v.i.

1) свары́цца; спрача́цца, ва́дзіцца, калаці́цца; гры́зьціся

2) нарака́ць

to quarrel with fate — нарака́ць на лёс

quarrelsome

[ˈkwɑ:rəlsəm]

adj.

сварлі́вы, зва́длівы