Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

assertive

[əˈsɜ:rtɪv]

adj.

1) напо́рысты, саманадзе́йны, самаўпэ́ўнены

2) апавяда́льны

an assertive sentence — апавяда́льны сказ

assess

[əˈses]

v.t.

1) ацэ́ньваць

2) вызнача́ць су́му (пада́тку, ка́ры); абліча́ць, ацэ́ньваць

Damages have been assessed at $2000 — Шко́да была́ ацэ́неная на дзьве ты́сячы даля́раў

3) вызнача́ць ва́ртасьць

4) абмярко́ўваць

to assess a situation — абмеркава́ць сытуа́цыю

assessment

[əˈsesmənt]

n.

1) ацэ́нка f., ацэ́ньваньне n., атэста́цыя f.

2) вы́значаная су́ма пла́ты

assessor

[əˈsesər]

n.

асэ́сар -а m.

а) пада́ткавы ўрадо́вец

б) кансульта́нт пры судзьдзі́

asset

[ˈæset]

n.

1) кашто́ўнасьць, ва́ртасьць f

2) ко́зыр -а m.

assets

[ˈæsets]

n., pl.

1) маёмасьць

personal assets — рухо́мая маёмасьць

2) Bookkeep. акты́ў -ву m., акты́вы

assets and liabilities — акты́ў і пасі́ў

asseverate

[əˈsevəreɪt]

v.t.

урачы́ста абвяшча́ць, заяўля́ць

assiduity

[,æsɪˈdu:əti]

n., pl. -ties

1) стара́ннасьць, шчы́расьць у пра́цы, пі́льнасьць, ру́плівасьць f.

2) ста́лы ру́плівы дагля́д, дагаджа́ньне n.

assiduous

[əˈsɪdʒuəs]

adj.

1) стара́нны, шчы́ры ў пра́цы

2) ру́плівы; ува́жны

assign

[əˈsaɪn]

v.t.

1) назнача́ць, прызнача́ць

The judge assigned a day for the trial — Судзьдзя́ прызна́чыў дзень суду́

2) дава́ць, задава́ць

to assign homework — зада́ць ха́тнюю пра́цу

3) устанаўля́ць, выяўля́ць

No cause could be assigned to the fire — Не маглі́ вы́явіць прычы́ны пажа́ру

4) перадава́ць (маёмасьць, правы́)