Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

as to

каб

as to impress — каб зрабі́ць ура́жаньне

as usual

як звыча́йна

as well

а) такса́ма; апрача́ таго́

I can do it as well — Я такса́ма магу́ гэ́та зрабіць

б) адно́лькава

as well as

а) у дада́так да; а такса́ма

The room is light as well as airy — Пако́й сьве́тлы, а такса́ма до́бра праве́траны

б) гэ́так жа, як

as yet

дагэ́туль, паку́ль што

Nothing has been done as yet — Дагэ́туль нічо́га ня зро́блена

as… as

такса́ма як

He is as tall as you are — Ён тако́га са́мага ро́сту, як і вы

at

[æt; unstressed ət]

prep.

1) ля, у; на; блі́зка чаго́

at the door — ля дзьвярэ́й, пры дзьвяра́х

at home — до́ма

at school — у шко́ле

at a meeting — на пасе́джаньні

2) (у кіру́нку) у, на, за

to aim at the mark — цэ́ліць у мэ́ту

Look at me — Глядзі́ на мяне́

sit down at the table — се́сьці за стол

3) пад; у ста́не; на

at right angles — пад про́стым куто́м

at war — у ста́не вайны́

at anchor — на я́кары

at peace — у супако́і

at your discretion — пад тваю́ разва́гу, на тваё вырашэ́ньне

at first sight — на пе́ршы пагля́д

delighted at — захо́плены чым

4) (пра час) а, у, на, пад

at midnight — апо́ўначы; пад по́ўнач

at five o’clock — а пя́тай гадзіне

at the end of the lesson — у канцы́ ле́кцыі

at dawn — на сьвіта́нку

at night — уначы́, уно́чы

at present — цяпе́р

5) праз

Enter at the back door — Захо́дзь праз за́днія дзьве́ры

6) да, за

at work — за пра́цай

good at languages — здо́льны да мо́ваў

7) з прычы́ны, па

to be happy at something — це́шыцца з прычы́ны не́чага

ataractic

[,ætəˈræktɪk]

1.

adj.

супако́йвальны

ataractic medicines — супако́йвальныя ле́кі

2.

n.

супако́йвальны лек

ataraxy

[,ætəˈræksi]

n. Med.

умысло́вы й духовы супако́й; стаі́чная абыя́кавасьць

atavism

[ˈætə,vɪzəm]

n.

атаві́зм -у m., падабе́нства да далёкага про́дка