Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

illiteracy

[ɪˈlɪtərəsi]

n, pl. -cies

1) непісьме́ннасьць f.

2) неадукава́насьць f., адсу́тнасьць адпаве́дных ве́даў, не́вуцтва n.

illiterate

[ɪˈlɪtərət]

1.

adj.

1) непісьме́нны

2) неадукава́ны; недасьве́дчаны ў чым

3) які́ пі́ша й гаво́рыць з граматы́чнымі памы́лкамі

He writes in a very illiterate way — Ён пі́ша ве́льмі непісьме́нна (з памы́лкамі)

2.

n.

1) непісьме́нны -ага m., непісьме́нная f.

2) не́вук -а m. & f.

illness

[ˈɪlnəs]

n.

хваро́ба, не́мач f., нездаро́ўе n., няду́жасьць f., слабо́е здаро́ўе

illogical

[ɪˈlɑ:dʒɪkəl]

adj.

1) нелягі́чны, памылко́вы

2) беспадста́ўны, неабгрунтава́ны (страх)

illuminant

[ɪˈlu:mɪnənt]

1.

n.

асьвятля́льнае рэ́чыва

2.

adj.

асьвятля́льны

illuminate

[ɪˈlu:mɪneɪt]

v.t.

1) асьвятля́ць

2) высьвятля́ць, выясьня́ць

3) ілюмінава́ць

4) аздабля́ць кні́гі (залачо́нымі лі́тарамі, малю́нкамі)

5) прасьвятля́ць, навуча́ць, дава́ць асьве́ту

illumination

[ɪ,lu:mɪˈneɪʃən]

n.

1) асьвятле́ньне n.

the illumination of a bonfire — сьвятло́ во́гнішча

2) Phys. я́ркасьць f. (сьветлава́я велічыня́)

3) вытлумачэ́ньне, выясьне́ньне n.

4) ілюміна́цыя f.

5) упрыго́жваньне кні́г, лі́тараў

illuminator

[ɪˈlu:mɪneɪtər]

n.

1) асьвятля́льнік -а m. (асо́ба); рэфле́ктар -а m., сьвяці́льня f.

2) маста́к -ілюстра́тар

illumine

[ɪˈlu:mən]

1.

v.t.

1) асьвятля́ць

2) прасьвятля́ць, дава́ць асьве́ту; натхня́ць

2.

v.i.

ясьне́ць; разгара́цца

illusion

[ɪˈlu:ʒən]

n.

1) ілю́зія f.

2) памылко́вае ўяўле́ньне

3) міра́ж -у́ m.; ма́ра f.

4) цюль (на вэ́люмы)