Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

hypnotize

[ˈhɪpnətaɪz]

v.t.

1) гіпнатызава́ць

2) informal аслабля́ць чыю́-н. во́лю, незаўва́жна браць пад свой уплы́ў

hypochondria

[,haɪpəˈkɑ:ndriə]

n.

гіпахо́ндрыя f.

hypochondriac

[,haɪpoʊˈkɑ:ndriæk]

1.

n.

гіпахо́ндрык -а m., хво́ры на гіпахо́ндрыю

2.

adj.

гіпахандры́чны

hypocrisy

[hɪˈpɑ:krəsi]

n., pl. -sies

1) крываду́шнасьць, гіпакры́зія f.

2) прыкі́дваньне n.

hypocrite

[ˈhɪpəkrɪt]

n.

1) крываду́шнік -а m., крываду́шніца f.

2) той, хто прыкі́дваецца

hypocritical

[,hɪpəˈkrɪtɪkəl]

adj.

крываду́шны, няшчы́ры

hypocritical smile — крываду́шная ўсьме́шка

hypodermic

[,haɪpəˈdɜ:rmɪk]

1.

adj.

падску́рны (кле́ткі)

a hypodermic injection — падску́рны ўко́л

2.

n.

1) до́за ле́ку, упы́рснутага пад ску́ру

2) шпрыц шпры́ца m.

hypotenuse

[haɪˈpɑ:tənu:s]

n.

гіпатэну́за f.

hypothesis

[haɪˈpɑ:Өəsɪs]

n., pl. -ses

1) дапушчэ́ньне n., гіпо́тэза f.

2) меркава́ньне n., здага́дка f.

hypothetical

[,haɪpəˈӨetɪkəl]

adj.

гіпатэты́чны, заснава́ны на меркава́ньні, на гіпо́тэзе