Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

fleeting

[ˈfli:tɪŋ]

adj.

мімалётны, міну́чы, недаўгаве́чны, нетрыва́лы

the fleeting beauty of youth — міну́чая краса́ маладо́сьці

a fleeting smile — мімалётная ўсьме́шка

flesh

[fleʃ]

n.

1) плоць f., це́ла n.

2) (сыро́е) мя́са n.

Wolves live on flesh — Ваўкі жы́вяцца мя́сам

Neither fish, flesh, nor fowl — Ні ры́ба, ні мя́са

3) сы́тасьць, таўшчыня́ f.

He has lost flesh — Ён схудне́ў

in flesh — у це́ле, сы́ты, то́ўсты

4) фізы́чная нату́ра чалаве́ка (не духо́ўная)

5) жывы́я істо́ты

all flesh — усё жыво́е, усе́ жывы́я істо́ты

6) род чалаве́чы, чалаве́цтва n.

7) сям’я́, радня́ f., ро́дныя pl.

8) цяле́сны ко́лер

9) мя́каць пладо́ў, клу́бняў (я́блыка, я́гады, бу́льбіны)

- in the flesh

flesh and blood

1) плоць і кроў чалаве́ка

2) чалаве́чая нату́ра

3) informal чалаве́к -а m., лю́дзі pl.; чалаве́цтва n.

- one’s own flesh and blood

flesh wound

дра́піна f., лёгкая неглыбо́кая ра́на

fleshiness

[ˈfleʃɪnəs]

n.

1) сы́тасьць, таўшчыня, паўната́ f.

2) мясі́стасьць f. (пло́да, чалаве́ка, но́са)

fleshliness

[ˈfleʃlɪnəs]

n.

1) цяле́снасьць f.

2) ю́рлівасьць f.; па́лкасьць f.

fleshly

[ˈfleʃli]

adj.

1) цяле́сны

2) фізы́чны; юрлі́вы

3) дача́сны; сьмяро́тны; чалаве́чы

4) сьве́цкі

5) Obsol. сы́ты, таўсты́, то́ўсты

fleshy

[ˈfleʃi]

adj.

1) сы́ты; то́ўсты

2) мясі́сты (плод, чалаве́к, нос), сакаўны́

a fleshy peach — мясі́сты, сакаўны́ пэ́рсік

flesh-colored

[ˈfleʃ,kʌlərd]

adj.

цяле́снага ко́леру

flesh-eating

[ˈfleʃ,i:tɪŋ]

adj.

драпе́жны, мясае́дны