Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

possessed

[pəˈzest]

adj.

1) апанта́ны (захапле́ньнем або́ нячы́стай сі́лай); ненарма́льны

2) (of) які́ вало́дае чым, які́ ма́е што

3) стры́маны, які́ вало́дае сабо́ю

possession

[pəˈzeʃən]

n.

1) вало́даньне

2) ула́снасьць, маёмасьць f.

3) апанта́насьць f.

4) самавало́даньне, стры́манасьць f.

- possessions

possessions

1) дабро́ n., нажы́ткі pl. only.

2) маёмасьць f., улада́ньні pl. only.

possessive

[pəˈzesɪv]

1.

adj.

1) ула́сьніцкі

a possessive nature — ула́сьніцкая нату́ра

2) прынале́жны

2.

n., Gram.

прынале́жны

the possessive case — ро́дны склон (які́ азнача́е прынале́жнасьць)

possessive adjective (pronoun) — прынале́жны прыме́тнік (займе́ньнік)

possessor

[pəˈzesər]

n.

улада́льнік -а m., улада́льніца f.; ула́сьнік -а m., ула́сьніца f.

possibility

[,pɑ:səˈbɪləti]

n., pl. -ties

магчы́масьць f.

possible

[ˈpɑ:səbəl]

adj.

магчы́мы

the only possible solution — адзі́ная магчы́мая разьвя́зка

possibly

[ˈpɑ:səbli]

adv.

1) магчы́ма; наагу́л

I cannot possibly go — Я наагу́л не магу́ ісьці́

2) мо́жа

Possibly you are right — Мо́жа вы ма́еце ра́цыю

post

I [poʊst]

1.

n.

1) драўля́ны або́ жале́зны слуп

2) Sport. ста́ртавы або́ фі́нішны слуп або́ лі́нія

2.

v.

выве́шваць, накле́йваць (абве́сткі на слупы́ або́ сьце́ны)

II [poʊst]

n.

1) ва́рта f., пост паста́ m. (паліцэ́йскі, баявы́)

2) гарнізо́н -у m.

3) пост паста́ m. (адка́зная паса́да)

4) гандлёвае пасяле́ньне, пасёлак

III [poʊst]

1.

n.

1) по́шта, карэспандэ́нцыя f. (лісты́, па́чкі)

2) по́шта f. (устано́ва), пашто́вае аддзяле́ньне

3) пашто́вая скры́нка

2.

v.

1) пасыла́ць по́штай

2) кі́нуць у пашто́вую скры́нку (ліст)

post box

пашто́вая скры́нка