Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

compete

[kəmˈpi:t]

v.i.

1) спабо́рнічаць, спаду́жнічаць; змага́цца

2) прыма́ць удзе́л у спабо́рніцтве

3) канкурава́ць

competence

[ˈkɑ:mpətəns]

n.

1) здо́льнасьць, зда́тнасьць, кампэтэ́нтнасьць, кваліфіка́цыя f.

2) Law правамо́цтва n., кампэтэ́нцыя f.у́ду)

3) даста́так -ку m., замо́жнасьць f.

competency

гл. competence

competent

[ˈkɑ:mpətənt]

adj.

1) кваліфікава́ны, здо́льны, падрыхтава́ны; адпаве́дны, кампэтэ́нтны

2) Law правамо́цны, раўнапра́ўны

competition

[,kɑ:mpəˈtɪʃən]

n.

1) спаду́жніцтва n., канкурэ́нцыя f. (гандлёвая)

2) спабо́рніцтва n., вы́перадкі pl. (у бе́гу); ко́нкурс -у m.

chess competition — ша́хматны турні́р

competitive

[kəmˈpetətɪv]

adj.

1) ко́нкурсны

competitive examination — ко́нкурсны экза́мэн, ко́нкурс -у m.

2) канкурэнцы́йны (цана́), спабо́рны (пра дружы́ны)

competitor

[kəmˈpetətər]

n.

спаду́жнік, спабо́рнік -а m.; канкурэ́нт -а m.

compilation

[,kɑ:mpɪˈleɪʃən]

n.

1) зьбіра́ньне n. (матэрыя́лу, фа́ктаў)

2) кампіля́цыя f.

compile

[kəmˈpaɪl]

v.t.

1) склада́ць

to compile a dictionary — склада́ць сло́ўнік

2) зьбіра́ць; кампілява́ць

compiler

[kəmˈpaɪlər]

n.

склада́льнік -а m., склада́льніца f.; кампіля́тар -а m.