Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Portuguese

[,pɔrtʃʊˈgi:z]

1.

adj.

партуга́льскі

2.

n.

1) партуга́лец -ьца m., партуга́лка f.

2) партуга́льская мо́ва

Port-au-Prince

[,pɔ:rtoʊˈprɪns]

г. Порт-о-Прэ́нс

Port-of-Spain

[,pɔ:rtəvˈspeɪn]

г. Порт-оф-Спэйн

Port-Said

[,pɔ:rtsəˈi:d]

г. Порт-Саі́д

Port-Vila

[,pɔ:rtˈvi:lə]

г. Порт-Ві́ла

pose

[poʊz]

1.

n.

1) по́за, паста́ва f.

2) прыкі́дваньне n., маньеры́зм -у m.

2.

v.

1) пазі́раваць

2) прыкі́двацца; рабі́ць по́зу

3) выклада́ць, прадстаўля́ць

to pose a question — пада́ць пыта́ньне для дыску́сіі

position

[pəˈzɪʃən]

1.

n.

1) ме́сца n.

The house is in a sheltered position — Дом стаі́ць у заці́шным ме́сцы

2) пазы́цыя f.

а) по́за, паста́ва f.е́ла)

Sit in a more comfortable position — Сядзь зручне́й

б) ме́сца разьмяшчэ́ньня во́йска

3) стан -у m.

To be in a position — быць у ста́не

4) пра́ца, паса́да f.; стано́вішча n.

5) ранг -у m.

6) ду́мка f., пагля́д, по́гляд -у m.

What is your position on this question? — Які́ Ваш по́гляд на гэ́тую спра́ву?

2.

v.

разьмяшча́ць, расстаўля́ць (напр. во́йска), расклада́ць

positive

[ˈpɑ:zətɪv]

1.

adj.

1) перако́наны, пэ́ўны

I am positive that this is so — Я пэ́ўны, што гэ́та так

2) зана́дта пэ́ўны, самаўпэ́ўнены

3) канкрэ́тны, практы́чны

Give us some positive help — Дайце нам яку́ю канкрэ́тную дапамо́гу

4) дада́тны, плюс (у матэма́тыцы, эле́ктрыцы)

5) звыча́йны

6) абсалю́тны; безумо́ўны, по́ўны

2.

n.

1) дада́тная велічыня́

2) Electr. ано́д -а m., электро́д з дада́тным зара́дам

3) звыча́йная ступе́нь (прыме́тніка, прысло́ўя)

4) Photogr. пазыты́ў -ва m.

positively

[ˈpɑ:zətɪvli]

adv.

1) стано́ўча; дада́тна; напэ́ўна, бясспрэ́чна

2) рашу́ча, катэгары́чна; безумо́ўна

possess

[pəˈzes]

v.

1) мець што, вало́даць чым

2) быць ула́сьнікам; вало́даць (маёмасьцю, сі́лай)