Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

perfume

1. [ˈpɜ:rfju:m]

n.

1) духі́ pl., парфу́ма f.

2) прые́мны пах, во́дар -у m., духмя́насьць f.

2. [pərˈfju:m]

v.

1) напаўня́ць во́дарам

2) наду́шваць каго́-што, апы́рскваць духа́мі, чым-н. паху́чым; наду́швацца, апы́рскваць сябе́ духа́мі

perfumery

[pərˈfju:məri]

n., pl. -eries

1) парфумэ́рыя f.

2) духі́ pl., парфу́ма f.

3) вы́раб або́ про́даж духо́ў

perfunctory

[pərˈfʌŋktəri]

adj.

1) павярхо́ўны, мэхані́чны, зро́блены абы́ як

2) нядба́йны

in a perfunctory way — нядба́йна, для прылі́ку

perhaps

[pərˈhæps]

adv.

мо́жа, мо; магчы́ма; хіба́, бада́й што

pericarp

[ˈperəkɑ:rp]

n. Bot.

каляпло́днік -а m.

peril

[ˈperəl]

1.

n.

небясьпе́ка, ры́зыка f.

at one’s peril — на сваю́ ры́зыку, на сваю́ адка́знасьць

2.

v.

1) ста́віць пад небясьпе́ку каго́-што

2) рызыкава́ць, ста́віць пад пагро́зу

perilous

[ˈperələs]

adj.

небясьпе́чны; рызыко́ўны

period

[ˈpɪriəd]

1.

n.

1) час, адці́нак ча́су

He visited us for a short period — Ён гасьці́ў у нас каро́ткі час

2) эпо́ха f. (у геалёгіі)

3) пэры́яд -у m. (і ў спарто́вай гульні́)

4) кро́пка f., пункт -у m.

2.

interj., informal

кане́ц! кро́пка!

The discussion is over, period! — Дыску́сія ско́нчаная, кро́пка!

periodic

[,pɪriˈɑ:dɪk]

adj.

1) пэрыяды́чны

2) які́ здара́ецца калі́-нікалі́

periodical

[,pɪriˈɑ:dɪkəl]

1.

n.

ча́сапіс -у m.

2.

adj.

1) ча́сапісны

2) які́ выдае́цца рэгуля́рна

3) пэрыяды́чны