Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

abstracted

[æbˈstræktɪd]

adj.

заду́маны, паглы́блены ў ду́мкі; расьцяру́шаны, няўва́жлівы

abstraction

[æbˈstrækʃən]

n.

1) абстра́кцыя f.; абстра́ктнае паня́цьце n.

Redness, courage, hope, sorrow and length are abstractions — чы́рвань, адва́га, надзе́я, боль і даўжыня́ — абстра́ктныя паня́цьці

2) абстрагава́ньне n.

3) адня́цьце, аддзяле́ньне n.

the abstraction of iron from ore — аддзяле́ньне жале́за ад руды́

4) заду́манасьць f., расьцяру́шанасьць f.

in a fit of abstraction, he misplaced his glasses — Праз расьцяру́шанасьць, ён не́дзе пакі́нуў свае́ акуля́ры

5) твор абстра́ктнага маста́цтва

abstractionism

[æbˈstrækʃən,ɪzəm]

n.

абстракцыяні́зм -у m.

abstruse

[æbˈstru:s]

adj.

заблы́таны; няя́сны, цьмя́ны, незразуме́лы

absurd

[əbˈsɜ:rd]

adj.

абсу́рдны, бессэнсо́ўны, недарэ́чны, бязглу́зды; неразу́мны, сьмяхо́тны

absurdity

[əbˈsɜ:rdəti]

n., pl. -ties

1) недарэ́чнасьць f.; абсу́рд -у m., бязглу́зьдзіца; лухта́ f.

Your explanation is an absurdity — Тваё тлумачэ́ньне зусі́м недарэ́чнае

2) дурно́та; неразу́мнасьць, бязглу́здасьць, абсу́рднасьць f.

the absurdity of superstition — неразу́мнасьць забабо́наў

Abuja

[əbu:dʒə]

г. Абу́джа

abundance

[əˈbʌndəns]

n.

1) даста́так -ку m.; бага́цьце n.

2) вялі́кая ко́лькасьць; празьме́рнасьць f., збы́так -ку m.

- in abundance

abundant

[əˈbʌndənt]

adj.

бага́ты, шчо́дры, вялі́кі

abundant harvest — бага́ты ўраджа́й

abuse

1. [əˈbju:z]

v.t.

1) злоўжыва́ць

Do not abuse power — Не злоўжыва́й ула́дай

2) зьдзе́кавацца, дрэ́нна абыхо́дзіцца

3) псава́ць

Don’t abuse your eyes by reading in a bad light — Ня псуй вачэ́й, чыта́ючы пры благі́м сьвятле́

4) зьневажа́ць, абража́ць

2. [əˈbju:s]

n.

1) злоўжыва́ньне n.

2) абра́за; зьнява́га f.

3) зьдзе́кваньне n.; зьдзек -у m.

abuse of a helpless prisoner — зьдзек над бездапамо́жным вя́зьнем