Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

imitate

[ˈɪmɪteɪt]

v.t.

1) перайма́ць у каго́, браць пры́клад з каго́

2) падрабля́ць, імітава́ць (брэх саба́кі)

3) рабі́ць іміта́цыі а́рмуру, ску́ры)

imitation

[,ɪmɪˈteɪʃən]

1.

n.

1) перайма́ньне n., імітава́ньне n.

2) іміта́цыя, падро́бка f.

2.

adj.

несапра́ўдны, шту́чны, ненатура́льны

imitation pearls — шту́чныя пэ́рлы

imitative

[ˈɪməteɪtɪv]

adj.

1) перайма́льны, імітацы́йны

2) несапра́ўдны, падро́блены

immaculate

[ɪˈmækjələt]

adj.

1) незапля́млены, чысьцю́сенькі, чысьцю́ткі

2) бязгрэ́шны, чы́сты

3) Biol. няпля́місты

4) беззага́нны, бездако́рны

immanent

[ˈɪmənənt]

adj.

нутраны́, іманэ́нтны

immaterial

[,ɪməˈtɪriəl]

adj.

1) нява́жны, неісто́тны; нязна́чны (памы́лка)

2) нематэрыя́льны, нярэ́чыўны, духо́ўны

immature

[,ɪməˈtʊr]

adj.

няста́лы; нясьпе́лы о́зум)

immaturity

[,ɪməˈtʊrəti]

n.

няста́ласьць, нясьпе́ласьць f.

immeasurable

[ɪ,meʒərəbəl]

adj.

нязьме́рны, невыме́рны, непаме́рны, бязьме́жны

immeasurable faith — нязьме́рная ве́ра

immeasurably

[ɪ,meʒərəbli]

adv.

нязьме́рна, непаме́рна, бязьме́жна