Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu
 Аўтарскі слоўнік — у ім словы і тлумачэнні пададзены паводле асабістых поглядаў укладальнікаў. Магчымыя няправільныя націскі, а таксама іншыя памылкі і недакладнасці.

color-blind

[ˈkʌlərblaɪnd]

adj.

дальтані́чны

colour

[ˈkʌlər]

Brit.

гл. color

colt

[koʊlt]

n.

1) жарабя́, асьляня́ n.

2) малады́ недасьве́дчаны чалаве́к, навічо́к -ка́ m.

Columbia

[kəˈlʌmbiə]

акру́га Кала́мбія, Калю́мбія

Columbia

[kəˈlʌmbiə]

р. Калю́мбія

column

[ˈkɑ:ləm]

n.

1) калёна f., абэлі́ск -а m. слупо́к -ка́ m., калёнка f. (газэ́тная)

a column of smoke — слуп ды́му

the spinal column — хрыбе́т -та́, пазвано́чнік -а m

2)

а) аддзе́л -у m. (у газэ́це)

a financial column — фіна́нсавы аддзе́л

б) арты́кул у гэ́тым аддзе́ле

3) калёна f. (жаўне́раў), аўтакалёна

columnist

[ˈkɑ:ləmnɪst]

n.

камэнта́тар -а m. (газэ́тны); фэльетані́ст -а m., фэльетаністка f.

coma

I [ˈkoʊmə]

n.

ко́ма f., бяспа́мяцтва n.

II [ˈkoʊmə]

n., pl. comae

абало́нка камэ́ты

comb

[koʊm]

1.

n.

1) грэ́бень -я m. (і ў пе́ўня)

2) скрэ́бла n.; шчо́тка для часа́ньня, часа́лка f.

3) со́ты pl., вашчы́на f.

4) грэ́бні хва́ляў

2.

v.t.

1) часа́ць

to comb one’s hair — прычэ́свацца

2) чы́сьціць скрэ́блам (каня́)

3) абшу́кваць (усю́ды), ператраса́ць, прачэ́сваць

We had to comb the whole city to find our dog — Мы абшука́лі ўвесь го́рад, паку́ль знайшлі́ свайго́ саба́ку

combat

[ˈkɑ:mbæt]

1.

n.

бой -ю m., бі́тва f.

a single combat — двубо́й -ю m.

2.

adj.

баявы́, пахо́дны, страявы́

combat company —

а) ро́та ў баявы́м пара́дку

б) сапёрная ро́та

combat boots — пахо́дныя бо́ты

3. [kəmˈbæt]

v.

бі́цца; ваява́ць; змага́цца