і́ск

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. і́ск і́скі
Р. і́ску і́скаў
Д. і́ску і́скам
В. і́ск і́скі
Т. і́скам і́скамі
М. і́ску і́сках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

іск, -у, м.

Зварот у суд з патрабаваннем аб абароне грамадзянскіх правоў (спец.).

Прад’явіць і.

|| прым. і́скавы, -ая, -ае.

Іскавая заява.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іск (род. і́ску) м., юр. иск;

прад’яві́ць і. — предъяви́ть иск;

сустрэ́чны і. — встре́чный иск

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

іск, ‑у, м.

Спец. Звяртанне да суда з патрабаваннем аб абароне грамадзянскіх правоў. Прад’явіць іск. Задаволіць іск. Адмовіць у іску.

•••

Сустрэчны іскіск, які прад’яўляецца адказчыкам істцу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Іск 4/159; 5/155

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

іск м. юрыд. (gerchtliche) Klge f -, -n, Frderung f -, -en;

грамадзя́нскі іск Zivlklage [-´vi:l-] f;

вы́ставіць каму-н. іск j-n verklgen; ggen j-n klgen [Klgen führen];

сустрэ́чны іск Ggenklage f;

уско́сны іск Claim [kleım] m, n -s, -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ІСК,

юрыдычны сродак абароны парушанага або аспрэчваемага суб’ектыўнага права. У цывільным працэсе можа быць прад’яўлены любой зацікаўленай асобай (фіз. або юрыд.). І. можа быць накіраваны на прысуджэнне адказчыка да ўчынення пэўных дзеянняў або ўстрымання ад неправамерных дзеянняў (вяртанне маёмасці, кампенсацыя страт, выплата аліментаў і да т.п.), на ўстанаўленне наяўнасці або адсутнасці праваадносін паміж бакамі або на змяненне ці спыненне праваадносін (раздзел агульнай маёмасці, скасаванне шлюбу). Форма выяўлення І. — іскавая заява, якая павінна змяшчаць пэўныя рэквізіты.

т. 7, с. 330

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

І́ск ’пчаліная разведка’ (Шат., Сцяшк. МГ, Сл. паўн.-зах., Інстр. I; слаўг., Нар. сл., 244), ’новы рой’ (Жд 3); параўн. рус. смал. иск, пск. иска́ ’пчолы, якія шукаюць месца для новага аддзяліўшага рою’. Бязафікснае ўтварэнне ад іскаць (гл.); параўн. скаль. Сюды ж іскава́ць ’шукаць, разведваць’, іскавы́ ’пошукавы’ (Сл. паўн.-зах.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэгрэсны іск

т. 13, с. 549

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сустрэчны іск

т. 15, с. 291

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)