ізамеры́я

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. ізамеры́я
Р. ізамеры́і
Д. ізамеры́і
В. ізамеры́ю
Т. ізамеры́яй
ізамеры́яю
М. ізамеры́і

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ізамеры́я ж., хим. изомери́я

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ізамеры́я, ‑і, ж.

З’ява, якая заключаецца ў існаванні хімічных злучэнняў з аднолькавым саставам і малекулярнай масай, але з рознымі фізічнымі і хімічнымі ўласцівасцямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ізамерыя (у хіміі) 2/310, 485; 5/52—53, 396; 7/440; 8/378; 10/251; 11/56

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ІЗАМЕРЫ́Я (ад іза... + грэч. meros доля, частка) y хіміі, з’ява існавання злучэнняў (пераважна арган.) з аднолькавай малекулярнай формулай, але рознай структурнай і прасторавай будовай і таму рознымі фіз. і хім. ўласцівасцямі. Такія злучэнні наз. ізамерамі.

Адкрыта ням. хімікам Ю.​Лібіхам (1823), які паказаў, што існуюць 2 розныя па ўласцівасцях рэчывы аднолькавага саставу: AgCNO — фульмінат Ag-O-N=C і ізацыянат Ag-N=C=O серабра. Тэрмін «І.» ўведзены швед. хімікам Ё.​Берцэліусам (1830), які даследаваў вінную і вінаградную к-ты. Далейшае развіццё І. атрымала ў навук. працах А.М.Бутлерава, Я.Х.Гофа, Ф.А.Кекуле, А.Пастэра, У.Прэлага. Адрозніваюць структурную ізамерыю (асобны выпадак — таўтамерыя) і прасторавую ізамерыю (стэрэаізамерыю), якую падзяляюць на энантыямерыю (аптычную ізамерыю) і дыястэрэамерыю (асобны выпадак — геаметрычная ізамерыя). Гл. таксама Дыястэрэамеры, Стэрэахімія).

Т.​Т.​Лахвіч.

т. 7, с. 176

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ізамеры́я

(ад іза- + -мерыя)

з’ява існавання хімічных злучэнняў аднолькавага колькаснага і якаснага саставу, але з рознымі фізічнымі і хімічнымі ўласцівасцямі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Ядзерная ізамерыя, гл. Ізамерыя атамных ядраў

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

цыс-транс-ізамеры́я

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. цыс-транс-ізамеры́я
Р. цыс-транс-ізамеры́і
Д. цыс-транс-ізамеры́і
В. цыс-транс-ізамеры́ю
Т. цыс-транс-ізамеры́яй
цыс-транс-ізамеры́яю
М. цыс-транс-ізамеры́і

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Ізамерыя прасторавая (у хіміі) 5/52

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Ізамерыя аптычная 1/398; 3/96; 5/52, 53

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)