экза́мен

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. экза́мен экза́мены
Р. экза́мену экза́менаў
Д. экза́мену экза́менам
В. экза́мен экза́мены
Т. экза́менам экза́менамі
М. экза́мене экза́менах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

экза́мен, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Праверка ведаў па якім-н. вучэбным прадмеце.

Э. па фізіцы.

2. перан. Якое-н. выпрабаванне, праверка.

Э. на смеласць.

|| прым. экзаменацы́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экза́мен экза́мен, -ну м., іспы́т, -ту м.;

вступи́тельный экза́мен усту́пны экза́мен (іспы́т);

выпускно́й экза́мен выпускны́ экза́мен (іспы́т);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

экза́мен, -ну м., прям., перен. экза́мен;

трыма́ць э. — держа́ть экза́мен;

усту́пны э. — вступи́тельный экза́мен;

жыццёвы э. — жите́йский экза́мен;

○ дзяржа́ўныя ~ны — госуда́рственные экза́мены

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

экза́мен, ‑у, м.

Праверка ведаў па якім‑н. вучэбным прадмеце. Праграма выпускных экзаменаў. Уступныя экзамены. □ Ад імя камісіі Іван Паўловіч зачытаў вынікі экзаменаў і павіншаваў вучняў са сканчэннем школы. Васілевіч. А далей, разблытваючы прычыны сваёй няўдачы з паступленнем ва універсітэт, Клава думала цяпер і пра тыя балы, яна недабрала на экзаменах. Кавалёў. // перан. Якое‑н. выпрабаванне, праверка. А маці цэлы экзамен учынілі, загадалі ёй вагон звонку адмыць. Лынькоў. Але на славу ўдаўся зруб, Ён на выдатна здаў экзамен. Танк. Непарушнае брацтва ўсіх савецкіх людзей.. вытрымала суровы экзамен у гады вайны, загартавалася і ўзмацнела ў агні свяшчэннай барацьбы. «Звязда».

•••

Дзяржаўныя экзамены — выпускныя экзамены ў вышэйшых навучальных установах.

[Лац. examen.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экза́мен м. Prüfung f -, -en; Exámen n -s, - і -mina;

экза́мен па гісто́рыі Prüfung in Geschíchte, Geschíchteprüfung f;

усту́пны экза́мен Áufnahmeprüfung f;

выпускны́ экза́мен Ábschlussprüfung f; Abitúr n -s, -e (скар. Ábi n) (у сярэдняй школе); Réifeprüfung;

дзяржа́ўны экза́мен Stáatsexamen n;

палажэ́нне аб экза́менах Prüfungsordnung f -;

здава́ць экза́мен éine Prüfung áblegen [bestéhen*, máchen];

здаць экза́мен на «выда́тна» die Prüfung mit (dem Prädikát) «áusgezeichnet» áblegen [bestéhen*];

прыма́ць экза́мен die Prüfung ábnehmen*;

правалі́цца на экза́мене dúrchfallen* vi (s), durch die Prüfung [durchs Exámen] fállen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

экза́мен

(лац. examen = выпрабаванне)

1) праверка ведаў па якім-н. вучэбным прадмеце;

2) перан. якое-н. выпрабаванне, праверка (напр. баявы э., жыццёвы э.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тэст-экза́мен

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. тэст-экза́мен тэст-экза́мены
Р. тэст-экза́мену тэст-экза́менаў
Д. тэст-экза́мену тэст-экза́менам
В. тэст-экза́мен тэст-экза́мены
Т. тэст-экза́менам тэст-экза́менамі
М. тэст-экза́мене тэст-экза́менах

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

госэкза́мен (госуда́рственный экза́мен) дзяржэкза́мен, -на м. (дзяржа́ўны экза́мен).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзяржэкза́мен м. (дзяржа́ўны экза́мен) госэкза́мен (госуда́рственный экза́мен)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)