шы́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. шы́к
Р. шы́ку
Д. шы́ку
В. шы́к
Т. шы́кам
М. шы́ку

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шык, -у, м.

1. Паказная раскоша, форс, элегантнасць.

Апранацца з шыкам.

Прайсці з шыкам (з жаданнем зрабіць уражанне на людзей).

2. у знач. вык. Задавальняе ў вышэйшай ступені, з’яўляецца найлепшым (разм.).

Уборы — ш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шык, род. шы́ку м. шик

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шык, ‑у, м.

1. Раскоша; форс, элегантнасць. Ого! З шыкам жывеш! Можна пазайздросціць. Шамякін. [Жончына] заўсёднае сціплае і простае ўбранне нібы супярэчыла таму шыку, з якім апранаўся Луцкевіч. Машара. // Асаблівым паводзіны, манеры, разлічаныя на тое, каб паказаць сябе перад кім‑н. Казіная ножка — асаблівы шык і вызначае пераважна тых, хто служыць ва ўзводзе пешай разведкі. Навуменка. З пэўным шыкам, частуючы Косцю «Казбекам»,.. [Грушэўскі] падміргнуў: — Усе мы не без граха. Карпюк.

2. у знач. вык. Разм. Задавальняе ў вышэйшай ступені, з’яўляецца найлепшым. Цяпер па модніц люба глянуць: Уборы — шык, адменны густ!.. Бачыла.

[Фр. chic.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шык м. (форс) Schick m -(e)s, Chic [ʃık] m -s, Elegnz f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

шык

(фр. chic)

паказная раскоша, франтаватасць, форс.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

шык

(фр. chic)

паказная раскоша, франтаватасць, форс.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Шык Э. 7/183

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Шык В. Ф. 8/238

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Шык С. М. 9/153

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)