цэ́гла

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. цэ́гла
Р. цэ́глы
Д. цэ́гле
В. цэ́глу
Т. цэ́глай
цэ́глаю
М. цэ́гле

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

цэ́гла, -ы, ж., зб.

Будаўнічы матэрыял у форме прамавугольных брускоў з гліны і іншых асадкавых парод.

|| прым. цагля́ны, -ая, -ае

Ц. будынак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цэ́гла ж. кирпи́ч м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Цэгла 2/450; 5/299; 11/138

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

цэ́гла, ‑ы, ж., зб.

Штучны будаўнічы матэрыял у выглядзе прамавугольных брускоў з гліны і іншай мінеральнай сыравіны. Налева ад дарогі стаяў прыгожы домік з чырвонай цэглы. Чарнышэвіч. Гляджу — імчыцца па асфальце, Спяшыць шматтонны самазвал Туды, дзе просяць: — Цэглы дайце!.. Дзе новы ўжо расце квартал. Смагаровіч.

[Ням. Ziegel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэгла

т. 17, с. 159

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

цэ́гла ж. буд.

1. зборн. Zíegel m -s;

вогнетрыва́лая цэ́гла féuerfester Zíegel;

абпа́леная цэ́гла Báckstein m -(e)s, -e;

пустаце́лая цэ́гла Hóhlziegel m;

2. (адна цагліна) Zíegelstein m -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

цэ́гла

(польск. cegła, ад с.-в.-ням. ziegel)

штучны будаўнічы матэрыял у выглядзе прамавугольных брускоў з гліны і іншай мінеральнай сыравіны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

СІЛІКА́ТНАЯ ЦЭ́ГЛА,

цэгла, атрыманая прасаваннем увільготненай сумесі кварцавага пяску (90—92%) і гашанай вапны (8—10%) з наступнай апрацоўкай у аўтаклаве. Па мех. уласцівасцях набліжана да глінянай абпаленай цэглы, але менш вода- і гарачаўстойлівая.

Аўтаклаўная апрацоўка адбываецца пры т-ры 175—190 °C і ціску 0,8—16 МПа, пасля чаго С.ц. 10—12 сут вытрымліваецца на паветры для карбанізацыі вапны Вырабляюць адзінарную (250 × 120 × 65 мм), модульную (250 × 120 × 88 мм), а таксама ў выглядзе пустацелых сілікатных блокаў (250 × 120 × 138 мм) Выкарыстоўваюць для муроўкі вонкавых і ўнутр. канструкцый у надземнай частцы будынкаў з нармальным і вільготным рэжымамі эксплуатацыі.

І.​І.​Леановіч.

т. 14, с. 378

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

шамо́т, -у, М -мо́це, м. (спец.).

Абпаленая да спякання гліна, а таксама вогнетрывалая цэгла з такой гліны.

|| прым. шамо́тавы, -ая, -ае.

Шамотавая цэгла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)